Дыспансе́р ([dʲɪspɐnˈsɛr], ад фр.: dispensaire, узыходзіць да лац.: dispenso «размяркоўваю»)[1] — лячэбна-прафілактычная ўстанова, аснова дзейнасці якой — ранняе выяўленне і лячэнне хворых, дынамічны нагляд і ажыццяўленне санітарна-аздараўленчых мерапрыемстаў.

Віды дыспансераў

правіць

На Беларусі дзейнічаюць наступныя віды дыспансераў:

  • кардыялагічныя;
  • скурна-венералагічныя;
  • наркалагічныя;
  • анкалагічныя;
  • процітуберкулёзныя;
  • псіханеўралагічныя;
  • эндакрыналагічныя.[2]

Гісторыя

правіць

На Беларусі першы (процітуберкулёзны) дыспансер адкрыты ў 1921 годзе ў Мінску. Папярэднікамі дыспансера (Мінск, Бабруйск) былі процітуберкулёзныя амбулаторыі (1910—1911).

На пачатак 1997 года ў Беларусі існавалі дыспансеры:

  • процітуберкулёзныя (30)
  • анкалагічныя (11)
  • скурна-венералагічныя (34)
  • псіханеўралагічныя (13)
  • процівалляковыя (6)
  • урачэбна-фізкультурныя (10)
  • наркалагічныя (11)
  • кардыялагічныя (5)
  • два спецыяльных дыспансера для хворых пасля радыяцыйнага ўздзеяння ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.[3]

Крыніцы

правіць
  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.448
  2. Дыспансеры на сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Літаратура

правіць