Пётр Уладзіміравіч Уладзіміраў

Пётр Уладзіміравіч Уладзіміраў (31 снежня 1854, г. Казань — 1902) — рускі гісторык літаратуры[2].

Пётр Уладзіміравіч Уладзіміраў
Дата нараджэння 31 снежня 1854(1854-12-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 1902[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гісторыя літаратуры
Месца працы Кіеўскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар рускай славеснасці
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Казанскі ўніверсітэт

БіяграфіяПравіць

Доктар рускай славеснасці (1888). Скончыў Казанскі ўніверсітэт. З канца 1880-х г. праф. Кіеўскага ўніверсітэта[2].

Аўтар прац, напісаных на аснове рукапіснага і старадрукаванага матэрыялу. У кнізе «Доктар Францыск Скарына. Яго пераклады, друкаваныя выданні і мова» (1888) сабраў багаты матэрыял. Старажытную беларускую літаратуру даследаваў ў працы «Агляд паўднёварускіх і заходнерускіх помнікаў пісьменства ад XI да XVII ст.» (1890)[2].

Быў адным з аўтараў «Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона»(руск.) бел.[2].

Зноскі

  1. Petr Vladimirovič Vladimirov // NUKAT — 2002.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Владимиров Пётр Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 118. — 737 с.