Пінскі каледж БрДУ імя А. С. Пушкіна
Пінскі каледж Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» — навучальная ўстанова ў г. Пінску, размешчаная па адрасе вул. Цэнтральная, 5.
Пінскі каледж БрДУ імя А. С. Пушкіна | |
---|---|
Дата заснавання | 1940 |
Тып | каледж |
Размяшчэнне | |
pinskcol.brsu.by/be | |
Гісторыя
правіцьПінскае педагагічнае вучылішча заснавана ў 1940 годзе, Першы дырэктар — Уладзімір Іванавіч Барысевіч. У 1949 годзе за вялікія поспехі па падрыхтоўцы настаўнікаў пачатковых класаў школы, вялікую грамадскую працу педкалектыва і ў гонар 150-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прысвоіў навучальнай установе імя рускага паэта. З гэтага часу яно стала называцца Пінскае педагагічнае вучылішча імя Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.
З 2004 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь каледж далучаны да ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна». У новым статусе навучальная ўстанова стала называцца Пінскі каледж УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна».
У 2007 годзе дырэктарам каледжа прызначана Святлана Андрэеўна Барчук.
Навучанне
правіцьНавучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці:
- музычная адукацыя (рытміка і харэаграфія),
- дашкольная адукацыя (творчая дзейнасць, фізічнае выхаванне),
- пачатковая адукацыя (замежная мова, рытміка і харэаграфія),
- замежныя мовы (англійская, нямецкая),
- турызм і гасціннасць.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 365.
- Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2015. — Т. 6. — С. 175.
- Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 1, кн. 2 : Брестская область. — С. 219—220.
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 69