Піперада (фр.: piperade, ісп.: piperrada, ад piper — «перац») — традыцыйная баскская страва, прыгатаваная з цыбулі, часныку, зялёнага перцу і памідораў, абсмажаных на аліўкавым алеі і запраўленых мясцовым чырвоным перцам Эспелет. Яго можна замяніць папрыкай. Адрозненне піперады ад іншых падобных страў (напрыклад, шакшука) — вялікая колькасць салодкага перцу, якога столькі ж, колькі і памідораў. Звычайна гатуецца з яйкамі, якія ўводзяцца ў гарачую сумесь з агародніны. Часам піперада рыхтуецца без яек, як падліўка да мяса.

Піперада

Піпераду можна падаваць як асноўную страву ці як гарнір. Тыповыя дапаўненні ўключаюць мяса, напрыклад, вяндліну (хамон) або рыбу. Таксама гатовую піпераду намазваюць на падсушаны хлеб.

Колеры стравы адлюстроўваюць колеры баскскага сцяга: чырвоны, зялёны і белы.