Піпі́н Ландэ́нскі (фр.: Pépin de Landen; каля 580640) — маярдом Аўстразіі ў 623 — 640 гадах.

Піпін Ландэнскі
Маярдом (Аўстразія)
639 — 640
Папярэднік Adalgisel[d]
Пераемнік Otto[d]
Маярдом (Аўстразія)
624 — 632
Папярэднік Hugh of Austrasia[d]
Пераемнік Adalgisel[d]
Нараджэнне каля 585[1]
Смерць 640[1]
Род Піпініды[1]
Бацька Карламан[d][2][3]
Жонка Itta of Metz[d][1][4]
Дзеці Бега Андэнская[d][5], Gertrude of Nivelles[d][1], Grimoald the Elder[d][1], Saint Bavo[d] і Viventia[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Піпін, празваны Ландэнскім (па мястэчку Ландэну, у сучаснай Бельгіі) ці Старэйшым, быў сынам Карламана  (англ.) і належаў да багатай і знатнай сям'і, спадчынныя ўладанні, якой знаходзіліся ў Аўстразіі, па Маасу і Мазелю. Ён быў адным з тых прадстаўнікоў аўстразійскай знаці, якія, варагуючы з Брунгільдай, запрасілі ў Аўстразію караля Нейстрыі Хлотара II. Хлотар II прызначыў Піпіна пераемнікам Хуга на пасадзе аўстразійскага маярдома, а затым і адным з апекуноў свайго малалетняга сына Дагаберта I.

Калі Дагаберт пасля смерці бацькі стаў каралём Аўстразіі, Нейстрыі і Бургундыі, ён трымаў Піпіна пры сваім двары ў Нейстрыі і Піпін ізноў заняў пасаду маярдома Аўстразіі толькі пры Сігіберце III. Хронікі паведамляюць, што Піпін «кіраваў людзьмі Аўстразіі з асцярожнасцю, гонарам і дабрынёй і прывязаў іх усіх да сябе сувяззю сяброўства».

Піпін Ландэнскі памёр у 640 годзе, пакінуўшы ад шлюбу з святой Ітай сыноў — святога Бавона і Грымаальда — і дачок — Бегу і Гертруду.

Зноскі

  1. а б в г д е Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families Праверана 14 лютага 2020.
  2. Settipani C. Les ancêtres de Charlemagne — 1989. — P. 67.
  3. Settipani C. Les ancêtres de Charlemagne — 2014. — P. 151–153. — ISBN 978-1-900934-16-9
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 152. — ISBN 978-2-9501509-3-6

Літаратура правіць

  • Лебек С. Происхождение франков. V—IX века / Перевод В. Павлова. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — 352 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-001-0
  • Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В.В. Эрлихман. — Т. 2.