Пірэйскі ўніверсітэт

Пірэйскі ўніверсітэт (грэч. Πανεπιστήμιο Πειραιώς) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Пірэй.

Пірэйскі ўніверсітэт
грэч. Πανεπιστήμιο Πειραιώς
Арыгінальная назва грэч. Πανεπιστήμιο Πειραιώς
Заснаваны 1938
Размяшчэнне Пірэй
Сайт unipi.gr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Універсітэт быў першапачаткова заснаваны як прамысловая школа ў 1938 годзе. У 1945 годзе апошняя была перайменавана ў вышэйшую школу прамысловых даследаванняў. Сучасную назву вучэльня атрымала толькі ў 1989 годзе. Зараз ва ўніверсітэце працуе навукова-даследчы цэнтр, які з моманту свайго заснавання ў 1989 годзе прымае ўдзел у тэхналагічных даследаваннях на нацыянальным і міжнародным узроўнях, асабліва ў галіне камп'ютэрных сетак і інтэрнэт-тэхналогій.

Структура правіць

  • Школа эканомікі, бізнесу і міжнародных студый
  • Школа фінансаў і статыстыкі
  • Школа марскіх і прамысловых студый
  • Школа інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій

Спасылкі правіць