Пітэр Брэйгель Малодшы

Пітэр Брэйгель Малодшы (1564/65 Брусель — 1637/1638 Антверпен, мянушка — «Пякельны») — нідэрландскі (фламандскі) мастак.

Пітэр Брэйгель Малодшы
нідэрл.: Pieter Brueghel de Jonge
Фатаграфія
Партрэт працы Антоніса ван Дэйка
Дата нараджэння 1564[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1638(1638-10-10)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Пітэр Брэйгель Старэйшы
Маці Mayken Coecke[d]
Дзеці Pieter III. Brueghel[d]
Род дзейнасці мастак, архітэктурны чарцёжнік
Жанр рэлігійны жывапіс[d][3] і жанравы жывапіс[3]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццяпіс правіць

Пітэр быў старэйшым з трох дзяцей вядомага мастака Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Пасля смерці маці ў 1578 годзе дзеці мастака Пітэра, Ян і Мары выхоўваліся бабуляй.

Пачынаў творчасць з капіявання твораў бацькі, але пасля выпрацаваў сваю манеру пісьма. Калі памёр бацька малодшаму Пітэру было ўсяго 4 гады. Пасля таго як хлопчык падрос, ён пачаў самастойна працаваць з эскізамі бацькі. Спачатку капіяваў яго палотны, потым стаў ствараць свае творы, і з часам ён выпрацаваў свой стыль, яго фарбы былі ярчэй, а малюнак разчэй. У пачатку сваёй творчай кар’еры Пітэр Брэйгеля-малодшы захапляўся сюжэтамі Страшнага суду і выявай жахаў пекла, дэманаў і ведзьмаў. За свае творы атрымаў мянушку пякельны. Потым ён злёгку змякчыў свой стыль, адмовіўшыся ад матываў у духе Босха (нягледзячы на тое, што іспанская кароль Філіп II і павесіў карціны Босха ў сябе ў спальні). Пітэр Брэйгель Малодшы пачаў ствараць карціны, амаль копіі работ бацькі. Што не перашкодзіла яму набыць не меншую папулярнасць. А яго ўвага да дэталяў і цікавасць да самых штодзённых праяў чалавечага жыцця сталі узорам. Яго творчасць стала сапраўднай энцыклапедыяй народнага жыцця.

Адным з вучняў Пітэра Брэйгеля быў Ганзалес Кокс.

Гл. таксама правіць

Зноскі