Піўна́я бляша́нка — тара для піва і іншых напояў (слабаалькагольных і безалькагольных), прызначаная для доўгатэрміновага захоўвання і гандлю ў раздроб. Піўныя бляшанкі вырабляюць у розных памерах і аб’ёмах (у Еўропе памер бляшанак ад 150 да 1000 мл), а таксама формах (у Японіі, напрыклад, існуе каля 160 відаў бляшанак аднаго аб’ёму). Найбольш распаўсюджаныя бляшанкі з аб’ёмам 330, 500 і 568 мл (пінта).

Дзве піўныя бляшанкі. Уверсе, на накрыўцы, бачна вушка, пацягнуўшы за якое можна адчыніць бляшанку.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць