П'ер Леско (фр.: Pierre Lescot, 1515, Парыж — 10 верасня 1578, Парыж) — французскі архітэктар і скульптар.

П'ер Леско
Pierre Lescot
Дата нараджэння 1515(1515)
Месца нараджэння Парыж, Францыя
Дата смерці 10 верасня 1578(1578-09-10)
Месца смерці Парыж, Францыя
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Бацька Pierre Lescot[d]
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Парыж, Францыя
Найважнейшыя пабудовы Карнавале, Сен-Жэрмен-л’Асеруа, «Фантан нявінных», замак Валеры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 1541 па 1544 гады працаваў над унутраным аздабленнем царквы Сен-Жэрмен-л’Асеруа (Saint-Germain-l’Auxerrois). З 1545 — над асабняком Карнавале (Hôtel Carnavalet), замкам Жака дэ Ліньеры. У 1546 годзе па загаду караля Францыска I, Леско пачаў перабудоўваць Луўр (у той час — крэпасць) і зараз яго імем завецца заходняе крыло «квадратнага двара». Праца над будынкам была скончана праз 9 гадоў, у 1555 годзе, пры каралі Генрыху II і стала яркім прыкладам архітэктуры эпохі Рэнесансу ў Францыі.

Таксама да прац П'ера Леско адносяцца «Фантан нявінных» і Замак Валеры.

Леско часта працаваў разам са скульптарам Жанам Гужонам. Быў блізка знаёмы з пісьменнікам П'ерам дэ Рансарам.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Grand Larousse Encyclopédique