Жан Гужон (фр.: Jean Goujon; каля 1510 — 1566—68) — французскі скульптар.

Жан Гужон
Jean Goujon
Фатаграфія
Дата нараджэння каля 15101520
Месца нараджэння
Дата смерці каля 15631568
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці архітэктар, скульптар, рысавальнік, гравёр, ксілограф
Заступнікі Генрых II, кароль Францыі, Дыяна дэ Пуацье
Уплыў магч. Себасцьяна Серліа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго творчы шлях пачаўся ў Нармандыі, дзе ў Руанскім саборы ён стварыў пышнае і складанае па кампазіцыі надмагілле Луі дэ Брэзэ (каля 1535). Пахавальня мае складанае вырашэнне: уверсе ў пралёце аркі, паміж выявамі карыятыд змешчана конная статуя рыцара, вобраз якога павінен сцвярджаць ваенную славу нябожчыка. Унізе паказаны ён сам у акружэнні манахаў. Перад гледачом паўстае ва ўсёй трагічнасці змрочнае ўвасабленне смерці. Тым не менш пануючай тэмай мемарыяльнай кампазіцыі з'яўляецца праслаўленне высакародства, велічы і сілы.

Дэкаратыўныя кампазіцыі ў атэлі «Карнавал», Парыж, 1545

3 1544 Жан Гужон працуе ў Парыжы разам з П'ерам Леско над упрыгожваннем царквы Сен-Жэрмен л'Оскеруа. У створаным скульптарам убранні амбона (рэльефы «Чатыры евангелісты», «Аплакванне Хрыста») адчуваецца моцны ўплыў позняга этапу Італьянскага Адраджэння і маньерызму. Пластычнае вырашэнне выяў, трактоўка вобразаў падпарадкаваны знешняму дэкаратыўнаму эфекту. Аднак скульптуры дасканалыя ў тэхнічных адносінах, яны вызначаюцца высокім майстэрствам выканання. Значнымі работамі майстра можна лічыць рэльеф з фігурай Славы ў палацавай капліцы ў Экуане, дэкаратыўныя кампазіцыі «Вясна»,«Лета»,«Восень»,«Зіма» ў парыжскім атэлі «Карнавал» (усе — 1545).

Найбольш вядомы твор Гужона — «Фантан німфаў» (1547—49), які ўпрыгожвалі дванаццаць рэльефаў (зараз захоўваюцца ў Луўры). Тут паказаны персанажы антычнай міфалогіі, якія ўвасабляюць сілы прыроды. На шасці вузкіх вертыкальных рэльефах выяўлены німфы крыніц — стройныя, вытанчаныя дзяўчыны з прыгожымі адухоўленымі тварамі. Яны трымаюць у руках вазы, з якіх ліецца вада. Плаўныя лініі фігур, іх складаныя павароты, зграбныя прапорцыі гарманічна спалучаюцца са складкамі адзення,ствараючы ўражанне струменяў, суцэльнага арнаменту. Аналагічнае рашэнне скульптар знаходзіць і ў трох гарызантальных рэльефах, дзе паказаны наяды і трытоны, у трох рэльефах з выявамі амураў.

Культавая, мемарыяльная і дэкаратыўная пластыка, убранне фасадаў і залаў Луўра, пластыка фантана замка Анэ, Залы задыяка Парыжскай ратушы — толькі частка работ Гужона. Астатнія скульптуры майстра страчаны. Аднак і гэтыя творы пераканаўча адлюстроўваюць пэўны этап у развіцці пластыкі Францыі. Яны паказваюць і тое, што мастацтва Адраджэння набыло сталасць, вызначаныя нацыянальныя рысы — чысціню стылю, стрыманасць, тонкае пачуццё рытму і гармоніі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 5 лістапада 2016.
  2. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура правіць

  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4

Спасылкі правіць