У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

П’ер Перыньё́н (фр.: Pierre Pérignon; нар. 1638, Сент-Мену — 14 верасня 1715) — якога звычайна клічуць дом Перыньён (ад лац.: domus — «спадар», зварот да духоўнай асобы ў Францыі) — французскі манах-бенедыкцін, які зрабіў значны ўнёсак у развіццё вытворчасці шампанскага. Вядомая марка шампанскага «Дом Перыньён» названа ў яго гонар.

П’ер Перыньён
фр.: Dom Pérignon
Статуя ў будынку «Moët et Chandon»
Статуя ў будынку «Moët et Chandon»
Імя пры нараджэнні фр.: Pierre Pérignon
Род дзейнасці манах
Дата нараджэння 1 снежня 1638(1638-12-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 верасня 1715(1715-09-14)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 19-гадовым веку ўступіў у ордэн бенедыкцінаў, з 1668 г. працаваў у старым абацтве Авіле каля Эпернэ, што меў шырокія ўладанні, значную частку якіх займалі вінаграднікі. Выконваючы абавязкі келара, Перыньён надаваў вытворчасці віна асаблівую ўвагу, у выніку за час сваёй працы падвоіўшы яго аб’ём. У знак прызнання яго заслуг Перыньён быў пахаваны ў той частцы абацтва, якая традыцыйна прызначалася для вечнага спачыну пробашчаў.

Перыньён быў адным з першых прапагандыстаў пеністага віна, якое зусім не пераважала ў яго эпоху, і надаў шэраг удасканаленняў тэхналогіі яго вытворчасці. Ён, аднак, не быў вынаходнікам шампанскага, перабольшанне ролі Перыньёна ўзыходзіць да выдадзенай у 1821 годзе кнігі дома Грусара пра гісторыю абацтва Авіле, якая мае мноства перабольшанняў. Перыньён адкрыў сакрэты купажавання, злучэння соку розных гатункаў вінаграда, і пачаў разліваць віны ў бутэлькі, што дазваляла ўтрымліваць вуглякіслы газ, які раней рваў бочкі. Апроч таго, менавіта Перыньён здагадаўся рабіць затычкі з кары коркавага дуба[2].

Зноскі

  1. а б Find a Grave — 1996.
  2. І ты, брут!. // The New Times, 27.12.2010