П’етрэле (рум.: Pietrele, літаральна «каменне») — вёска ў паўднёвай частцы жудзеца Джурджу ў вобласці Кымпя-Бурназулуй, Румынія. Адміністрацыйна адносіцца да камуны Бэняса, культурна — да гістарычнай вобласці Мунтэнія.

П’етрэле
рум.: Pietrele
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
88 м
Насельніцтва
  • 1 032 чал. (1 снежня 2021)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
87012
П’етрэле на карце Румыніі
П’етрэле (Румынія)
П’етрэле
П’етрэле (Румынія)
П’етрэле

Размешчана за 41 км на поўдзень ад Бухарэста, 21 км на паўночны ўсход ад Джурджу.

Паводле перапісу 2002 году, насельніцтва складала 1286 жыхароў.

Археалагічнае значэнне

правіць

У П’етрэлі выяўлены буйны археалагічны помнік культур Каджадэрмэн-Гумельніца-Каранова VI эпохі позняга неаліту (V тыс. да н. э.)[1].

Крыніцы

правіць
  1. П’етрэле. Паселішча эпохі меднага веку на Ніжнім Дунаі.. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2015. Праверана 7 ліпеня 2015.