Рабер Жорж Нівель

Рабе́р Жорж Ніве́ль (фр.: Robert Georges Nivelle; 15 кастрычніка 1856, Цюль, Францыя22 сакавіка 1924, Парыж) — французскі дывізіённы генерал (23 снежня 1915), галоўнакамандуючы французскай арміяй падчас Першай сусветнай вайны, прыхільнік агрэсіўнай наступальнай тактыкі.

Рабер Жорж Нівель
фр.: Robert Georges Nivelle
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1856(1856-10-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 1924(1924-03-22)[3] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Францыя
Род войскаў Сухапутныя войскі Францыі[d]
Званне дывізійный генерал[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Distinguished Service Order Distinguished Service Medal Commander of the Order of the Dragon of Annam Knight Grand Cross of the Order of the White Eagle ордэн Святой Ганны 3 ступені Георгіеўскі крыж IV ступені Воінскі медаль Ваенны крыж 1914—1918 гадоў Knight Grand Cross of the Military Order of Savoy Médaille commémorative de la guerre 1914–1918 кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна камандор ордэна Ганаровага Легіёна афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Order of the Sacred Treasure, 5th Class Order of Michael the Brave, 2nd class Вялікая стужка ордэна Леапольда I Gold Medal of Military Valour Croix de guerre Grand Cross of the Order of the Bath Victory Medal Croix de guerre 1914–1918 (Belgium)
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Цюле ў сям'і француза і англічанкі.

У 1878 годзе скончыў Політэхнічную школу, атрымаў званне падлейтэнанта артылерыі, пасля чаго служыў у Індакітаі, Алжыры і Кітаі.

У снежні 1913 года атрымаў званне палкоўніка.

Удзельнічаў у адбіцці эльзаскага наступлення нямецкіх войскаў (1914), першай бітве на Марне і ў першай бітве на Эне, у кастрычніку 1914 года атрымаў званне брыгаднага генерала.

Падчас Вердэнскай бітвы 1916 года Нівель быў галоўным памочнікам Петэна і праявіў свой палкаводчы талент, камандуючы французскімі войскамі падчас узяцця форта Дуамон (фр.: Douaumont). Неўзабаве Нівель стаў камандуючым Вердэнскага сектара.

13 снежня 1916 года французскі прэм'ер-міністр Арыстыд Брыян прызначыў Нівеля галоўнакамандуючым французскай арміяй; Нівель распрацаваў план разгрому германскіх войскаў, галоўнай часткай якога было наступленне французскай арміі ў раёне выступу Арас — Суасон — Рэймс. Ён сцвярджаў, што масіраваны ўдар па нямецкай лініі прывядзе да перамогі Францыі на працягу 48 гадзін. Нівель распавядаў аб сваім плане любому, хто цікавіўся ім, у тым ліку журналістам, у выніку чаго аб плане даведалася нямецкае камандаванне і элемент нечаканасці быў страчаны.

У красавіку 1917 года французская армія пачала наступ у раёне Эна, якое пасля атрымала назву наступленне Нівеля. Паколькі немцы паспелі своечасова ўмацаваць свае абарончыя пазіцыі, Нівелю не ўдалося дабіцца поспеху, і наступленне даволі хутка завяршылася без адчувальнага поспеху. Страты французскай арміі былі вельмі вялікія (187 тысяч чалавек), у ёй пачаліся мецяжы.

9 мая 1917 года Нівеля на пасадзе галоўнакамандуючага змяніў Петэн. У снежні 1917 года Нівель быў прызначаны на службу ў Паўночнай Афрыцы, дзе служыў да выхаду ў адстаўку ў 1921 годзе.

Лічыцца, што Нівелю належыць легендарная фраза Но пасаран, якую ён прамовіў падчас Вердэнскай бітвы ў 1916 годзе.

Зноскі

  1. а б Robert-Georges Nivelle // Departmental archives of Corrèze
  2. Robert Georges Nivelle // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б мэрыя Парыжа Robert Georges Nivelle // Vital records of Paris

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць