Радзівон Валер’евіч Міскевіч
Радзівон Валер’евіч Міскевіч (нар. 22 красавіка 1995, Гродна, Беларусь) — беларускі валейбаліст, нападаючы.
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Нарадзіўся |
22 красавіка 1995 (28 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 196 см |
![]() |
Біяграфія Правіць
Выхаванец гродзенскага валейбола. З 2013 года гуляў за мінскі «Будаўнік», у 2016 годдзе падпісаў кантракт з італьянскай «Сорай»[2].
У 2020 годзе падпісаў кантракт з расійскім клубам «Газпрам-Югра» з Сургута.
У складзе зборнай Беларусі валейбаліст станавіўся срэбраным прызёрам Залатой Еўралігі і бронзавым медалістам Кубка Прэтэндэнтаў, быў удзельнікам чэмпіянатаў Еўропы 2015 і 2019 гадоў[3].
Зноскі
- ↑ а б Lega Pallavolo Serie A — 1987.
- ↑ Радзівон Міскевіч: Амбіцый шмат, мне хочацца перамагаць
- ↑ Міскевіч будзе выступаць за «Газпрам-Югру»