Раду Негру (Radu Negru), або Негру Водэ (Negru Vodă) — легендарны заснавальнік Валашскага княства, які нібыта кіраваў у горадзе Курця-дэ-Арджэш у канцы XIII стагоддзя. Яго імя перакладаецца з румынскай мовы як «чорны ваявода».

Раду Негру на карціне П'ера Беле.

Паводле падання, упершыню зафіксаванага ў летапісе Кантакузенаў XVII стагоддзя, ён спусціўся ў Валахію з Карпацкіх гор. З яго імем звязана легенда пра майстра Маноле. У працах румынскіх гісторыкаў Чорны ваявода атаясамляўся з Басарабам I, яго бацькам Такамерыем, а таксама з Раду I. Верагодна, уяўляе сабой зборны вобраз.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Neagu Djuvara: Thocomerius-Negru Vodă, un voivod de origine cumană la începuturile Țării Românești: cum a purces întemeierea primului stat medieval românesc dinainte de «descălecătoare» și până la așezarea Mitropoliei Ungrovlahiei la Argeș: noi interpretări, Editura Humanitas, București, 2007, ISBN 978-973-50-1787-3

Спасылкі правіць