Басараб I Заснавальнік
Басараб I Заснавальнік (рум.: Basarab Întemeietorul), таксама Басараб I Вялікі (рум.: Basarab cel Mare) — ваявода (князь) Мунтэніі з 1310/1319, Алтэніі і ўсёй Валахіі з 1330 па 1352 год. Першы кіраўнік Валахіі, пра якога маюцца дакладныя гістарычныя звесткі. Каля 1324 года Басараб прызнаў сябе васалам венгерскага караля Карла Роберта, затым пачаў вайну з Венгрыяй і 12 лістапада 1330 года перамог венгерскую армію ў бітве пры Пасадзе. Гэта падзея адзначыла канец венгерскага валадарства і з’яўленне першай незалежнай румынскай дзяржавы. Басараб стаў заснавальнікам дынастыі Басарабаў, першай дынастыі Валахіі. У далейшым ад гэтага імя ўтварылася назва Бесарабія.
Басараб I Заснавальнік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Basarab Întemeietorul | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Такамерый (Тахамір) | ||||||
Пераемнік | Нікалае I Александру | ||||||
Нараджэнне | 1271[1] ці 1280-я[1] | ||||||
Смерць |
1352[1] |
||||||
Род | Басарабы | ||||||
Бацька | Такамерый[d] | ||||||
Жонка | Ганна | ||||||
Дзеці | Тэадора Бесарабская[d] і Нікалае I Александру | ||||||
Званне | ваявода | ||||||
![]() |
Паходжанне
правіцьБасараб быў сынам нейкага Такамерыя (Ціхаміра? Тахцеміра?), пра якога нічога толкам не вядома. Некаторыя гісторыкі[2] выказваюць здагадку, што Такамерый быў спадчыннікам Бербата, які згадваецца ў грамаце венгерскага караля Ласла IV як пераемнік Літавоя, ваяводы ў Арджэшы і Алтэніі[3].
З-за таго, што імя Басараба цюркскага паходжання, мяркуецца[3], што ён паходзіў з полаўцаў. Першая частка яго імя — «бас» — утворана ад дзеяслова «кіраваць, душыць, галава, галоўны», другая — «аба» — паважлівае «бацька, старэйшы брат». Тым не менш ва ўсіх дакументах Басараб згадваецца як валах.
Валахія пад уладай Венгрыі
правіцьУ сярэдзіне XIII стагоддзя на тэрыторыі Валахіі пачалі фарміравацца ваяводствы, залежныя ад Венгерскага каралеўства. Пазней яны пачалі барацьбу за незалежнасць ад Венгрыі[2]. Так, Літавой у 1277 годзе загінуў у бітве супраць венграў.
У канцы кіравання дынастыі Арпадаў Венгрыя перажывала цяжкі палітычны крызіс. Адначасова ў канцы XIII стагоддзя ў Паўночным Прычарнамор’і ўсталявалася ўлада Залатой Арды. Гэта толькі ўзмацніла жаданне валашскіх ваяводстваў аб’яднацца ў незалежную дзяржаву.
Басараб быў васалам караля Карла Роберта, што пацвярджаецца граматай апошняга, выдадзенай 26 ліпеня 1324 года[2]. Верагодна, ён атрымаў статус васала ў 1321 годзе, калі венгерскі кароль правёў вайсковую аперацыю ў Банаце. Аднак ужо ў грамаце ад 18 чэрвеня 1325 года Карл Роберт называе Басараба «няверным каралеўскай кароне»[3]. У грамаце таксама гаворыцца, што нейкі Стэфан, палавецкага паходжання, у спрэчцы сцвярджаў, што войскі Басараба пераўзыходзяць па колькасці войска самога Карла Роберта. У 1327 годзе Папа Ян XXII звярнуўся да Басараба як да «каталіцкага князя» і высока ацаніў яго «вайну супраць няверных». Меркавана, Басараб быў саюзнікам з нейкай з каталіцкіх дзяржаў. Далейшыя дэталі невядомыя.
Бітва пры Пасадзе
правіцьБасараб выдаў сваю дачку замуж за Іаана-Аляксандра, будучага цара Балгарыі і пляменніка цара Міхаіла III Шышмана. Балгарскае царства ў гэты момант знаходзілася ў варожых адносінах з Венгрыяй. У дакуменце, выдадзеным 27 сакавіка 1329 года, Басараб згадваецца як адзін з ворагаў венгерскага караля, нароўні з балгарамі, сербамі і татарамі. У 1330 годзе Басараб прыняў удзел у ваенным паходзе Міхаіла I на сербаў, якія скончыліся перамогай сербаў 28 ліпеня ў бітве пры Велбужды.
У тым жа годзе Басараб захапіў Алтэнію. Кароль Венгрыі загадаў яму пакінуць гэту вобласць, але атрымаў адмову. Карл Роберт, паабяцаўшы вывесці Басараба з Алтэніі за бараду, распачаў паход супраць ваяводы і захапіў Северынскі банат, які кантраляваў Басараб. Басараб пайшоў на мірныя перамовы, прапанаваўшы венграм прызнаць суверэнітэт караля і выплаціць сем тысяч марак срэбрам (1,5 тоны срэбра). Карл-Роберт зацікавіўся прапановай, аднак працягваў прасоўвацца ў Валахію, дайшоў да Курця-дэ-Арджэша. Тут у венгерскага войска пачаліся цяжкасці з запасамі правізіі, і кароль вымушаны быў пачаць адыход у Трансільванію, не даўшы бітвы.
Каля Пасады венгерская войска сустрэлася з вялікай валашскай арміяй, якая чакала яго, і патрапіла ў пастку, рухаючыся па вузкай даліне. 12 лістапада, пасля трох дзён бітвы, венгры пацярпелі поўнае паражэнне, а каралю ўдалося цудам выратавацца.
Незалежная Валахія
правіцьПерамога ў бітве пры Пасадзе фактычна зрабіла Валахію незалежнай і змяніла яе становішча на міжнароднай арэне. На наступны год, у лютым 1331 года, зяць Басараба Іаан-Аляксандр, быў каранаваны ў Тырнаве як балгарскі цар. У 1331—1332 гадах валашскія войскі падтрымалі яго ў вайне супраць Візантыі. Прыкладна ў той жа час Басараб адваяваў у Венгрыі Северынскі банат.
Людовік I Вялікі, які атрымаў спадчыну Карла Роберта, паміж 1343 і 1345 гадамі правёў некалькі ваенных аперацый супраць Валахіі і здолеў адабраць у Басараба Северынскі банат. Яго сын, ваявода Нікалае I Александру, ізноў прызнаў васальную залежнасць ад венгерскага караля.
Сям’я
правіцьЖонка — Ганна[4], ад яе нарадзіліся:
- Тэадора, жонка балгарскага цара Іаана-Аляксандра (памерла 17 лютага 1371 года)
- Нікалае I Александру (памёр у лістападзе 1364 года)
Зноскі
- ↑ а б в http://genealogy.euweb.cz/balkan/basarab.html
- ↑ а б в Georgescu, Vlad (1991). The Romanians: A History.
- ↑ а б в Vásáry, István. Cumans and Tatars: Oriental Military in the Pre-Ottoman Balkans, 1185-1365.
- ↑ Charles Cawley. Bulgaria, Chapter 2: Tsars of the Second Bulgarian Empire, C. Tsars of Bulgaria (Family of Šišman) . Medieval Lands. Foundation of Medieval Genealogy (12 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2012. Праверана 29 лістапада 2009.
Літаратура
правіць- Казаку, Матей Дракула / Пер. с фр. В. И. Удовиченко. — М.: Этерна, 2011. — 320 с. ISBN 5-480-00195-7, ISBN 978-5-480-00195-2
- Georgescu, Vlad (Author) — Calinescu, Matei (Editor) — Bley-Vroman, Alexandra (Translator): The Romanians — A History; Ohio State University Press, 1991, Columbus; ISBN 0-8142-0511-9
- Klepper, Nicolae: Romania: An Illustrated History; Hippocrene Books, 2005, New York; ISBN 0-7818-0935-5
- Sălăgean, Tudor: Romanian Society in the Early Middle Ages (9th-10th Centuries); in: Ioan-Aurel Pop — Ioan Bolovan (Editors): History of Romania: Compendium; Romanian Cultural Institute (Center for Transylvanian Studies), 2006, Cluj-Napoca; ISBN 978-973-7784-12-4
- Treptow, Kurt W. — Popa, Marcel: Historical Dictionary of Romania (entries ‘Basarab I’, ‘Posada, Battle of (9-12 November 1330)’, and ‘Wallachia (Ţara Românească)’); The Scarecrow Press, Inc., 1996, Lanham (Maryland, USA) & Folkestone (UK); ISBN 0-8108-3179-1
- Vásáry, István: Cumans and Tatars: Oriental Military in the Pre-Ottoman Balkans, 1185—1365; Cambridge University Press, 2005, Cambridge; ISBN 0-521-83756-1
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Басараб I Заснавальнік
Кіраўнікі Валашскага княства | ||
Папярэднік: Такамерый |
Ваявода валашскі 1330 — 1352 |
Пераемнік: Нікалае I Александру |