Раззбраенне
Раззбраенне — скарачэнне дзяржавамі сродкаў вядзення вайны, якімі яны валодаюць. Раззбраенне можа быць як шматбаковай, так і аднабаковай акцыяй, можа закранаць як абмежаваную тэрыторыю, так і ставіць на мэце дэмілітарызацыю ўсяго зямнога шара. Сфармавалася як адзін з кірункаў знешняй палітыкі ў XIX стагоддзі, пасля роля гэта кірунку толькі ўзмацнялася. У наш час раззбраенне галоўным чынам накіравана на кантроль, абмежаванне і скарачэнне стратэгічных ядзерных узбраенняў.
Сярод вядомых акцый, дагавораў, пагадненняў і прапаноў аб раззбраенні — пагадненне Раша — Бэгота, Гаагскія мірныя канферэнцыі, «чатырнаццаць пунктаў» як наступствы Першай сусветнай вайны, Канферэнцыя Лігі нацый па раззбраенні, стварэнне Арганізацыі Аб'яднаных нацый, Дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы 1963 года, прапанова аб «адкрытым небе», Дагавор аб Антарктыцы 1959 года, Дагавор аб космасе 1967 года, Дагавор аб марскім дне 1971 года, Дагавор 1963 года аб забароне ядзернай зброі ў Лацінскай Амерыцы, Дагавор аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, Дагаворы аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў, міжнародная канферэнцыя па забароне проціпяхотных мін.
Спасылкі
правіць- Разоружение // Энциклопедия Кольера. — Открытое общество, 2000.
- Разоружение // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.