Размовы:Аляксандраўскі сельсавет (Мёрскі раён)

Апошні каментар: 1 месяц таму, ад удзельніка Francsiuko у тэме Назва артыкула.

Назва артыкула.

правіць

Назва сельсавета - ад назвы паселішча, дзе яно знаходзіцца. Александрына - значыць сельсавет павінен быць Александрынскі. Аляксандраўскі, як і Александроўскі, - выдуманае. Дзесьці нехта наверсе гэтае Аляксадраўскі ўзяў ды і падаў гвалтоўна як існае. І пайшло па інерцыі. У пагаспадарчых кнігах вёскі Александрыны за 1946-48 гг. на вокладцы па-руску - Александровский, а ўнутры ўсюды - Александринский. У пасведчанні аб шлюбе маіх бацькоў 1950 г. назва сельсавета па-руску - Александринский. У пераліку вёсак сельсавета паводле спіса выбарчых участкаў 1950 г. у райгазеце "Бальшавіцкая трыбуна" яго назва па-беларуску - таксама Александрынскі. Непрыемна чытаць на салідных пляцоўках прыдумкі.

Francsiuko (размовы) 14:35, 27 мая 2024 (+03)Адказаць

@Francsiuko, відаць, такі варыянт даецца ў рашэнні выканкама. Бо ніхто нічога тут не выдумляў. Калі ў Вас ёсць свежыя агульнадаступныя крыніцы -- праўце смела, пераносьце пад іншую назву. Максім Л. (размовы) 16:02, 27 мая 2024 (+03)Адказаць
Кажучы пра прыдумку, я маю на ўвазе не складальнікаў артыкула ў Вікіпедыі, а тых, хто ад пачатку быў ля вытокаў гэтай прыдумкі. Прыдумка ж ад таго, што яна выканкамаўская, прыдумкаю быць не перастае. І як правіць, калі няправільнае па ўсіх крыніцах распаўсюджана, у якасці нормы замацаванае? Пры тым, што назва сельсавету, атрымліваецца, нададзена паводле назвы зусім іншай вёскі - Александрова, якое знаходзіцца ад Александрыны за 12 км і якое цэнтрам сельсавета ніколі не было. Дзякую за параду наконт правіць. Але як? Можа, праз падачу гісторыі са скажэннем назвы ў афіцыйных паперах? Усё-такі хацелася б, каб праўдзівая назва прагучала. Francsiuko (размовы) 17:51, 27 мая 2024 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Аляксандраўскі сельсавет (Мёрскі раён)».