Не разумею, чаму "Асёл" і "Аер" не могуць быць хоць перасылкамі? Прынамсі я калі буду шукаць асла, то напішу "асёл", вось такі я асёл :))) --Максім Л. 18:37, 16 Ліпень 2010 (UTC)

Сапраўды, што няправільнага ў "асле"? Атрымліваецца, як у анекдоце, што асёл ёсць, а слова такога няма (прынамсі ў нашай вікіпедыі). :) - Hard Sin 18:43, 16 Ліпень 2010 (UTC)
Таму што ёсць род жывёл Аслы, і від жывёл Афрыканскі асёл, і падвід жывёл Хатні асёл і вид Кулан ці Азіятскі асёл, таму самым разумным будзе тут зрабіць неадназначнасць. ---Хамелка / разм. 18:51, 16 Ліпень 2010 (UTC)
Па-мойму, артыкул Аслы цалкам здольны замяніць неадназначнасць, і перасылаць Асёл туды, праўда, Аслы яшчэ няма :) таму пакуль неадназначнасць. Таксама і з Аер? --Максім Л. 18:57, 16 Ліпень 2010 (UTC)
У сэнсе: артыкул "Асёл (неадназначнасць)"? А проста "Асёл", які будзе перасылаць на "Хатні асёл" чаму б не пакінуць, як прапануе шаноўны Максім? - Hard Sin 18:59, 16 Ліпень 2010 (UTC)
Сапраўды, можа на хатняга асла лепей перасылаць, бо па нашаму, па-дылетантску, асёл менавіта хатні :) --Максім Л. 19:03, 16 Ліпень 2010 (UTC)
Ну калі суполка так лічыць, мне застаецца толькі згадзіцца :) ---Хамелка / разм. 21:08, 16 Ліпень 2010 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Асёл».