Размовы:Афганістан

Апошні каментар: 2 гады таму, ад удзельніка Svawald у тэме У святле апошніх падзей

У святле апошніх падзей правіць

Некаторыя вікі змянілі афіцыйную назву дзяржавы на "Ісламскі эмірат". Нямецкі сегмент нават памяняў сімволіку на талібскую. Частка моўных раздзелаў пакуль пакінулі стары сцяг, а іншыя (напрыклад, дацкая вікі) паставілі адразу два — і талібскі, і трохкалор. Пакуль сусветная супольнасць прызнае толькі Ісламскую Рэспубліку з трохкалорам, хоць дэ-факта цяпер дадзенай дзяржавы няма. Як нам быць з усёй гэтай вакханаліяй? Як правільна паступіць з артыкулам? DBatura (размовы) 22:23, 16 жніўня 2021 (+03)Адказаць

Калі краіна з'яўляецца членам ААН, можна паглядзець на сайце арганізацыі. --JerzyKundrat (размовы) 22:35, 16 жніўня 2021 (+03)Адказаць

Пакуль у краіне палітычная нявызначанасць, можна напісаць, што дэ-юрэ — гэта Ісламская Рэспубліка, а дэ-факта — Эмірат. Так сама паступіць і з сімваламі. Palisos (размовы) 17:01, 17 жніўня 2021 (+03)Адказаць

Я думаю, можна пакуль пачакаць, калі сітуацыя не вырашыцца, і не будзе афіцыйна абвешчана, які ў краіне будзе дзяржаўны лад, пасады і сімвалы. Ну і паглядзім, ці будуць старыя ўлады спрабаваць захаваць нейкі ўрад у выгнанні, як было ў 90-ыя з Паўночным альянсам... Мне падабаецца, як у англійскай версіі зараз зроблена, без канкрэтных дзяржаўных сімвалаў і пасадаў. --Svawald (размовы) 18:24, 17 жніўня 2021 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Афганістан».