Размовы:Бенгальская мова

"Х" ці "Г"? правіць

У бенгальскай мове не можа быць гуку "х" пасля "б", таму я замяніў усе "бх" на правільнае "бг". Камбінацыя "бх" — гэта транслітарацыя з рускай транслітарацыі, а не прамая транслітарацыя з бенгальскай (дарэчы, таму маё беларускае пашпартнае прозвішча -- "Чоудхуры", калі павінна быць не "дх", а "дг"). Rashed 17:58, 20 Жнівень 2008 (UTC)

Магчыма, вы і маеце слушнасць наконт "транслітарацыі з транслітарацыі"; а на бел. папяровых картах ёсць і "бх", і "бг". Але таксама мне думаецца, што "правільная" транслітарацыя ўстанаўляецца не Вікіпедыяй і што трэба вашыя мены адкаціць як уласнае даследававанне?..
Тут трэба адзначыць, што правіла, каб "ідэальна перадаваць замежнае гучанне", у беларускай граматыцы няма; ужо з 50 гадоў наогул уся замежная лексіка запісваецца літаратурна-традыцыйна (і хоць тут у нас сапраўды існуе моцны рускі ўплыў, але назіраецца і паступовая "беларусізацыя" такой перадачы -- хоць бы апошнія папраўкі).
Дарэчы, тое правіла, пра якое вы, магчыма, думаеце, існавала ў форме "перадаваць гучанне ў мове, адкуль слова запазычана" (і пэўны час негалосна прыймалася, што гэтая мова -- польская).
Дык што думаеце наконт адкаціць? Yury Tarasievich 19:05, 20 Жнівень 2008 (UTC)
Магчыма, варта зрабіць бенгальская мова/фанетыка з адпаведнай заўвагай (наконт "бх"), і рабіць адсылку з такіх праблемных месцаў? Yury Tarasievich 19:16, 20 Жнівень 2008 (UTC)
Нягледзячы на тое, што камбінацыя "бх" мне, як носбіту бенгальскай мовы моцна рэжа вуха, гэта не ўласнае даследаванне. На анг. Вікіпедыі ў схемы бенгальскіх гукаў паказана, што літара "ভ" перадаецца на ІРА, як "bɦ", а не "bh". Таму, нават калі перадаць "h" па-беларуску, як "х", для "bɦ" патрэбная іншая літара.
На жаль, я амаль не ведаю беларускую граматычную/фанетычную тэрміналогію, бо не вучыўся ні ў якой беларускай навучальнай установе. Па-англійску гук [h] называецца "voiceless glottal fricative", у той час, як [ɦ] называецца "voiced glottal fricative". Вяртаючыся да схемы, мы бачым, што ў бенгальскай, сярод іншых, існуюць наступныя "voiced" гукі [bɦ], [d̪ɦ], [ɖɦ], [ʤɦ], [ɡɦ] і адпаведныя "unvoiced" гукі [pʰ], [t̪ʰ], [ʈʰ], [ʧʰ], [kʰ].
Як Вы паказалі на маёй старонцы размоў, гук [h] (voiceless glottal fricative) звычайна перадаецца па-беларуску, як [х] (voiceless velar fricative). Таму, мне здаецца, трэба перадаваць [ɦ] (voiced glottal fricative) адпаведна праз [г фрык.] ([ ɣ ]) (voiced velar fricative).
Такім чынам, прапаную наступную схему транслітарацыі бенгальскіх гукаў: [bɦ], [d̪ɦ], [ɖɦ], [ʤɦ], [ɡɦ] перадаваць праз "бг", "дг", "дг", "джг", "г"; [pʰ], [t̪ʰ], [ʈʰ], [ʧʰ], [kʰ] перадаваць праз "пх", "тх", "тх", "чх", "кх". Дарэчы, прыблізна такой сістэмы я трымаўся пры транслітарацыі Амар шонар Бангла. Rashed 21:06, 23 Жнівень 2008 (UTC)
Я глядзеў пачаткі фанетыкі бенгальскай (у en:wp), але сітуацыя з гартанным (фарынгальным) [h] у памянутым артыкуле з "Бел. лінгв." не агаворваецца. Раней у нас з бенгальскай наўпрост не займалі (пэўна ж, транскрыбавалі з рускай, а, магчыма, дзе-нідзе і з англійскай). Я разумею, што рэжа вока, і сам, асабіста, магу згадзіцца з вышэй паказанай адпаведнасцю (дарэчы, [гартаннае г] было прапанавана Падлужным для запісу некаторых размоўных варыянтаў фанемы), але і рабіцца крыніцай такіх стандартаў мы неяк не маем права (ані адукацыі :)).
Давайце так дамовімся -- што каб нам тут не "стаяць на месцы", мы прыймем для бенгальскіх назваў і падобнага слоўніцтва вашую схему як рабочы варыянт, калі назва ў іншым выглядзе не трапляла ў беларускія акад. крыніцы (практычна, гэта геагр. карты ў БЭ). У такім выпадку робім як у БЭ, а "правільны" варыянт а) робім перасылкай да "няправільнага" б) запісваем з нейкай шаблонавай пазнакай у тэксце. Думаю, так будзе і справядліва, і "па правілах"? Yury Tarasievich 21:32, 23 Жнівень 2008 (UTC)
Я цалкам згодзен. Гучыць справядліва. Дзякую за ўвагу да асаблівасцяў маёй іншай мовы. :) Rashed 02:38, 24 Жнівень 2008 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Бенгальская мова».