Размовы:Бярдзічаў

Апошні каментар: 8 гадоў таму, ад удзельніка JerzyKundrat

У Беларускай Энцыклапедыі, том 6, у артыкуле "Жытомірсксая вобласць" напісанне Бярдзічаў, у тым ліку на карце.

Ну і? --Artificial123 (размовы) 11:54, 12 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
Так, сапраўды, у БелЭн (т.3, с. 407) горад называецца Бярдзічаў. Назва трапляе ў разрад традыцыйных, так што трэба пераносіць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 12:00, 12 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
Не думаю. Традыцыйнасці не бачу. --Artificial123 (размовы) 12:12, 12 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
Таксама за перанос. У украінскай мове націск на другі склад, таму па беларуску не можа быць Бэ́рдычыў, павінна быць Бярдзі́чаў. Неяк так--Павел Петро (размовы) 12:18, 12 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
ТКП. --Artificial123 (размовы) 12:22, 12 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
І што ТКП? Ужо шмат разоў гаварылася, што ТКП - сыры дакумент, прыдатны толькі для сітуацыйных мэт (калі невядома, як лепш, але як-небудзь трэба). У агульнай энцыклапедыі трэба аддаваць прыярытэт традыцыйным назвам (падмацаваным аўтарытэтнымі крыніцамі і пісьмовай традыцыяй). А вось калі яны невядомы, то толькі тады ТКП.
Асабіста я ведаў Бярдзічаў і Бярдычаў, а вось з "Бэрдычывым" пазнаёміўся толькі ў ТКП. І гэтага "Бэрдычыва" нідзе акрамя ТКП няма. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 12:37, 12 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
Вырашаць праблему трэба агульна, а не толькі з Бярдычавым. Калі толькі знайшлі ТКП, абгаварылі, як яго прымяняць для Украіны. Вырашылі пісаць назвы паводле ТКП, а традыцыйнымі прызнаць толькі назвы абласных цэнтраў і тыя, што прыведзены як традыцыйныя ў самім ТКП. Паводле гэтага прынцыпу быў створаны Спіс раёнаў Украіны, які быў абраны выдатным. Калі хтосьці хоча яшчэ нешта змяніць, звяртайцеся на Форум. Але думаю, пераглядзець мае сэнс толькі спіс традыцыйных назваў, пашырыўшы яго па нейкай прыкмеце.--Artsiom91 (размовы) 12:42, 12 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
Відавочна, што гарады ВКЛ маюць у беларускай мове традыцыйныя назвы, а Бэрдычыў — проста выдумка (давядзенне да абсурду). --JerzyKundrat (размовы) 14:34, 24 лютага 2016 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Бярдзічаў».