Размовы:Бясслаўныя вырадкі

  1. руск.: ублюдок, англ.: bastard хутчэй за ўсё будзе "вырадак".
  2. Калі няма крыніцы на беларускамоўную назву, то я за пакіданне англамоўнай, бо не заўсёды ў пракаце карыстаюцца літаральнымі перакладамі, хутчэй наадварот.---Хамелка/ разм. 15:32, 24 верасня 2013 (UTC)
    Загугліў адну толькі Нашу Ніву: ублюдкі, вырадкі, байструкі, бастарды (зусім недарэчнае, да таго ж у беларускай мове нідзе не ўжывалася, нават у сэнсе «пазашлюбнае дзіця»). — Wizardist г 15:46, 24 верасня 2013 (UTC)
Во-во, байструка забылася---Хамелка/ разм. 16:08, 24 верасня 2013 (UTC)
Я ж не з галавы назву браў, як і заўсёды ў падобных срэчных пытаннях звярнуўся па дапамогу да дзяржаўных беларускамоўных СМІ, у першую чаргу Белтэлерадыёкампаніі (калі можна ёй — можна і нам). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:09, 24 верасня 2013 (UTC)
Дзяржаўныя беларускамоўныя СМІ — не канон, улічваючы, што самі ўжываюць розныя варыянты ў розных месцах. Яны таксама хворыя на памылкі, як і Вікіпэдыя на беларускай якім заўгодна правапісам, дзе і «прыватныя выпадкі», і «жорсткія каркасы» і іншыя пачваркі. А з слоўнікаў «ублюдка» дае толькі, даруйце, зноў жа, ублюдачны недаслоўнік Нашай Нівы. Ні ў СБМ яго няма, ні нават у Крапівы. Зь літаратуры на knihi.com «ублюдак» трапляецца толькі ў Юрыя Станкевіча, які надта ахвочы да бессаромных русізмаў (у чым я змог асабіста запэўніцца, прачытаўшы ягоную «П’яўку»), і ў Быкава літаральна ў двух месцах (трох, калі лічыць расейскі пераклад «Кар’ера», але там і мова іншая). Давяраць неахайнаму рэдактару дзяржаўных беларускамоўных СМІ не выпадае, калі ёсьць літаратурная традыцыя, якая стаіць на баку «вырадкаў» — варыянту, які перавагае і па чашчыні ўжываньня. — Wizardist г 18:53, 24 верасня 2013 (UTC)
Ёсць яшчэ і "вылюдак". --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:59, 24 верасня 2013 (UTC)
Здаецца, што tvr.by і belta.by сышліся на вырадках. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:09, 24 верасня 2013 (UTC)

Таранціна правіць

А што, Таранціна (Tarantino) скланяецца? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:01, 29 студзеня 2014 (FET)

У англійскай мове прозвішчы ў прынцыпе не скланяюцца, але мы маем справу з транслітаратам, таму ў дадзеным выпадку я проста ўжыў правілы скланення беларускіх прозвішчаў у дачыненні да прозвішча "Таранці́на". Націск усё ж не на апошні склад. Калі Вы хочаце прывесці ў якасці прыклада італьянскія прозвішчы (якія звычайна не скланяюцца), то гэта будзе не зусім карэктным прыкладам, бо Таранці́на нарадзіўся ў ЗША, дзе няма ўвогуле дзяржаўнай мовы дэ юра, але дэ факта выкарыстоўваецца англійская мова, то бок, нават калі прозвішча яго продкаў было італьянскім, цяпер яно англійскае (як прыклад, можна і маё прозвішча прывесці: калісьці продкі мелі прозвішча Терещенко, але ў беларускім грамадстве яно інтэгравалася як Цярэшчанка). Так як мы скланяем прозвішчы, якія з'яўляюцца транслітаратамі з англійскай мовы, будзе абсалютна лагічна скланяць і "Таранці́на". Напрыклад: ёсць Барак Аба́ма (канчатак на "а", націск на перадапошні склад, але скланяецца: няма Барака Аба́мы. Тое, што беларусы пераважна рускамоўныя, уплывае ў тым ліку і на памылковае скланенне прозвішчаў беларусамі ў (замежнай па сутнасці) беларускай мове. Але беларуская мова не дыялект рускай, а самастойная мова, таму, з пункту гледжання логікі, будзе абсалютна слушным скланяць прозвішча "Таранціна", бо інакш трэба будзе адмовіцца ад скланення прозвішча "Абама" і г.д. Таму адказ наступны: Так, скланяецца. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:18, 29 студзеня 2014 (FET)
Імёны неславянскага паходжання, якія ў арыгінальным напісанні маюць на канцы -o (Tarantino), у беларускай мове не скланяюцца. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:09, 29 студзеня 2014 (FET)
Ці можаце параіць якуюсьці крыніцу, каб я мог ліквідаваць мае прабелы ў гэтай сферы? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:18, 29 студзеня 2014 (FET)
Дастаткова параўнаць скланенне словаў эра (лац.: aera), опера (італ.: opera), Барселона (ісп.: Barcelona), валюта (італ.: valuta, voluta), Малага (ісп.: Málaga) са словамі Глазга, Осла, Каларада, Сант'яга, Кіёта, Магадыша, Гаэтана, Конга, дзе на канцы быў гук -o --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:22, 30 студзеня 2014 (FET)
А што рабіць з мовамі, якія не маюць лацінскага алфавіту? Напрыклад, мовы Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі: японская, кітайская, карэйская, кхмерская і г.д. Асабліва мяне цікавіць японская, бо як раз ёсць пытанні, звязаныя са скланеннямі імя "Акіра Курасава". Ці скланяецца імя? А прозвішча? А як? І чаму? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:57, 30 студзеня 2014 (FET)
З нашай фанетычнай мовай, з яе аканнем, яканнем і да т.п., складана ўсталяваць першапачатковае напісанне, таму для пералічаных Вамі моў трэба глядзець транслітарацыю на рускую, польску, нямецкую ці яшчэ якую. Так руск.: Акира Куросава, а гэта значыць, што імя і прозвішча скланяюцца. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:22, 2 лютага 2014 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Бясслаўныя вырадкі».