Размовы:Васіль Быкаў

Апошні каментар: 8 гадоў таму, ад удзельніка Любчик Михаил у тэме повесть "Сотников"

Васіль Быкаў быў уніятам правіць

Крыніцы: 1. Сам Быкаў. Нажаль, не запісаў гэта тады на відыё... 2. http://svjazep.org/index.php?newsid=1259 3. Рыгор Барадулін з жонкаю. 4. Архімандрыт Сяргей Гаек. 5. Агульнавядомы факт адпявання ўніяцкімі святарамі падчас пахавання. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:22, 25 чэрвеня 2013 (UTC)

Крыніцы, якія я падаў, у асноўным вусныя. Але Барадуліны ды Гаек шчэ жывыя. Калі жадаеце інтэрнэт-крыніцу, то яна ёсць пад нумарам 2. І вось яшчэ: Сергей Шапран (27.06.2003) Государство ушло с похорон Быкова(рас.). «ЧАС». http://www.chas-daily.com/win/2003/06/27/v_027.html?r=3&

Мяркую, мы можам узгадаць пра факт адпявання ўніяцкімі святарамі падчас пахавання, але з гэтага не вынікае, што Васіль Быкаў быў уніятам. Калі ласка, давайце гэта пытанне спачатку абмяркуем тут, а пасля ўжо будзем рабіць праўкі ў артыкуле. --JerzyKundrat (размовы) 05:41, 26 чэрвеня 2013 (UTC)
Згодны з панам Ежы. У нашым выпадку, вусныя крыніцы = адсутнасць крыніц, бо Правяральнасць -- адзін з асноўных прынцыпаў Вікіпедыі. Гэта ж тычыцца артыкула пра БГКЦ, куды дадалі пералік імёнаў. А тут, з інтэрнет-крыніц мы можам зрабіць выснову, што 1) В.Б. "быў звязаны" з г.-к. прыходам св.Я. (не пішуць, што быў прыхаджанінам); 2) адпявалі В.Б. г.-к. святары (але невядома чыя гэта была воля, ды і напісана непісьменна, пра нейкі адмысловы "абрад ГКЦ"). Быў ці не быў В.Б. уніятам з гэтых спасылак не відавочна. --Максім Л. (размовы) 10:45, 26 чэрвеня 2013 (UTC)
І як мне Вам даказаць гэты факт, спадарства? Барадулін з жонкаю ды Гаек яшчэ жывыя. Мне зняць іх сведчанні пра Быкава на відэа ці як? Наконт пераліку святароў БГКЦ: зноў сведчанне Гаека. Зняць на відэа ці паперу ўзяць? Адмысловы абрад БГКЦ -- гэта каталіцкі візантыйскі абрад, які насамрэч адрозніваецца ад усіх іншых. Чаму, калі чалавека адпявае РПЦ ці РКЦ, не ўзнікае пытанняў пра канфесійную прыналежнасць? Але калі чалавека адпяваюць уніяты, то ў гэта не вераць? Думайце, пра што пішыце, спадарства! Якое парушэнне волі, калі пахаваннем кіравала жонка Быкава??? http://www.youtube.com/watch?v=xkYvA12fD_8 -- вось Вам яшчэ адна крыніца, дзе яскрава бачна тое, што з чырвонае машыны выходзяць святары БГКЦ з малітоўнікам БГКЦ, якія дагэтуль жывыя і імёны якіх можна лёгка высветліць. Якія яшчэ патрэбныя доказы ды сведчанні? Я знайду, бо для мяне, як для чалавека, які ведаў Быкава, гэта прынцыповае пытанне. Бо ў мяне складаецца ўражанне, што адміны Вікіпедыі не пускаюць гэтую інфармацыю па ідэалагічных прычынах. Я буду змагацца за напісанне пра Быкава праўды да апошняга. Я ўжо гатовы браць Лабадзенку ды ехаць з камерай да Гаека, Барадуліна ды жонкі Быкава (калі яе здароўе дазволіць). Ствараецца абсурдная сітуацыя: нават сам Быкаў не даказаў бы Вікіпедыстам сваю канфесійную прыналежнасць, бо няма сайту, дзе гэта напісана прамым тэкстам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:07, 26 чэрвеня 2013 (UTC)
http://www.bykau.info/articles/by13.htm -- калі ласка! Андрэй Абламейка яго адпяваў!--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:21, 26 чэрвеня 2013 (UTC)
Але і пасля смерці не абышлося без складанасцяў. Адзіны ў Менску каталіцкі святар, літоўскі вайсковы капелан, ксёндз Зянон Ігнатавічус адмовіўся хаваць В. Іваноўскага, як разведзенага. Затое не адмовіўся намеснік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, архіепіскап Філафей, таму Іваноўскага пасля рымска-каталіцкага хрышчэння і евангелічнага (другога) шлюбу пахавалі паводле праваслаўнага абраду з удзелам шматлікага святарства. Аднак спачыў ён на каталіцкіх могілках - менскай Кальварыі. — Ю. Туронак (1992). Жыццё, вера, памяць — такія складаныя працэсы. Навошта іх наўмысна спрашчаць, каб дагадзіць менаіта сваёй канфесіі? --JerzyKundrat (размовы) 13:36, 26 чэрвеня 2013 (UTC)
Я дагаджаю не канфесіі,але дзеду Васілю. Ваш прыклад некарэктны абсалютна. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:38, 26 чэрвеня 2013 (UTC)
Дакажыце, што з Быкавым была тая ж сітуацыя, што з Іваноўскім. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:41, 26 чэрвеня 2013 (UTC)
Прабачце, але я не буду гэтага даказваць. Пра В. Іваноўскага таксама былі не мае меркаванні, але доктара Туронка. Апублікаваныя яны былі ў навуковай манаграфіі. Для ВікіСупольнасці аўтарытэтныя крыніцы — гэта аснова. У дачыненні да светлай памяці Васіля Уладізіміравіча Быкава аўтарытэтных крыніц, якія казалі б аб яго канфесійнай прыналежнасці, я не маю. --JerzyKundrat (размовы) 13:56, 26 чэрвеня 2013 (UTC)

Сведчанні яго сяброў і сваякоў ці будуць аўтарытэтнымі? Мне не цяжка з імі звязацца. І я думаю, што нам хапае крыніц хаця б для ўзгадання яго сувязі з БГКЦ ды адпявання іх святарамі. Усе згодныя, што тут факт, які можна лёгка праверыць? Ігар Барысавіч Цярэшчанка

повесть "Сотников" правіць

...прошу отозваться Специалистов...для оценки повести "Сотников"...Меня интересует как она была написана,кто (что) и когда послужил для этого- ПОВОДОМ? Спасибо!В. Быкаў--Любчик Михаил (размовы) 11:37, 27 чэрвеня 2013 (UTC)

Вікіпедыя не з'яўляецца дошкай абвестак ці службай пытанняў-адказаў. Вам, у першую чаргу, варта наведаць бібліятэку. --Максім Л. (размовы) 11:48, 27 чэрвеня 2013 (UTC)

Дякую!--Любчик Михаил (размовы) 22:11, 28 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Васіль Быкаў».