Размовы:Даўмонт Пскоўскі

Апошні каментар: 9 гадоў таму, ад удзельніка Maksim L. у тэме Ананімам

Адкаціў, падумайце адкуль Стрыйкоўскі браў звесткі. --Максім Л. 18:43, 2 Студзень 2010 (UTC)

З ХБ і браў, але Стрыйкоўскі гэта крыніца-на якую спасылаліся, і гісторыкі і імператары амаль да другой паловы 19ст. Аднак ен лічыў ХБ паўнавагай крыніцай.--AlexPin 16:59, 3 Студзень 2010 (UTC)
Дапісалі б "а за імі і ў Стрыкоўскага", навошта ж было выдаляць рэпліку пра ненадзейнасць гэтых крыніц? --Максім Л. 17:37, 3 Студзень 2010 (UTC)
А дзе вы бачылі надзейныя крыніцы? Калі так пісаць, дык усе крыніцы не надзейныя ад Герадота да К. Маркса. Гэта такі штамп, моў: "ня треба гэта чытаць".--AlexPin 19:58, 3 Студзень 2010 (UTC)
Да ну, напр. Галіцка-Валынскі летапіс цалкам надзейны. --Максім Л. 21:01, 3 Студзень 2010 (UTC)
Дазвольце зацікавіцца адкуль гэта вядома? што ГВЛ - надзейны. Я ведаю, напрыклад, ёсць вялікія пытанні за датыроўкай падзей.--AlexPin 21:46, 3 Студзень 2010 (UTC)
Відаць, існуе пэўны кансенсус, падмацаваны данымі археалогіі і інш. Yury Tarasievich 06:12, 9 Студзень 2010 (UTC)
Па-першае, няма ніякіх праблем з датыроўкай, бо ў арыгінале датавання не было, апроч натуральнага (напр. "зіма бысть" і г.д.). Толькі ў Іпацьеўскім спісе перапісчык расставіў даты адвольна, бо датаванне было ў першых частках яго сшытка да якіх ён дапісваў ГВЛ. Напр. у Хлебнікаўскім спісе як у арыгінале датавання няма. Пра датыроўку падзей ГВЛ чытайце Грушэўскага. Па-другое, ГВЛ месцамі перакрыжоўваецца з іншымі крыніцамі, у т.л. заходнееўрапейскімі, напр. з Плана Карпіні, ну і з рускімі крыніцамі таксама. Па гэтых перакрыжываннях Грушэўскі і датаваў падзеі ГВЛ, сумніваў у надзейнасці ніякіх няма. --Максім Л. 11:08, 9 Студзень 2010 (UTC)

Ананімам правіць

Шаноўныя ананімы, як Даўмонт Гедройцкі ад Стрыйкоўскага тычыцца наогул Даўмонта Пскоўскага? Калі ніяк, то навошта яго ўпісваць у гэты артыкул? --Максім Л. (размовы) 12:45, 15 лістапада 2014 (MSK)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Даўмонт Пскоўскі».