Размовы:Дзень Волі

Тое, што рабілі афіцыйна, напр., на старым мінскім аэрадроме, можа быць, а можа не быць звязана з Днём Волі, а ў кожным выпадку на гэта няма і не будзе крыніцы. Лепей адразу гэтае цверджанне выняць. Yury Tarasievich 18:41, 29 Красавік 2007 (UTC)

А мерапрыемства БРСМ ля бібліатэкі, дзе Дарафеева з голым азадкам выступала, у той дзень? :) Ці гэта не свята? А крыніц з СМІ зараз накалупаю :) --MaximLitvin 18:53, 29 Красавік 2007 (UTC)
Адна справа свята, а іншая - свята, прысвечанае дню незалежнасці. У падцверджанне 2-ога вы крыніц дакладна не накалупаеце:) --Astap 19:06, 29 Красавік 2007 (UTC)
http://www.brsm.by/ru/news/main?id=102 Здаецца яно. --MaximLitvin 20:01, 29 Красавік 2007 (UTC)
Не яно:) То бок, там пра святкаванне Дня Волі няма ні слова. --Astap 20:47, 29 Красавік 2007 (UTC)
Карацей, хоць мы і можам здагадвацца, што ўсё гэта не без сувязі, але фактычна напісаць гэта ў энцыклапед. тэкст было б трывіяльным парушэннем прынцыпу Вікіпедыя:НУДА :). Yury Tarasievich 07:58, 30 Красавік 2007 (UTC)
Няма нават пра што тут казаць. БРСМ адзначала немаведама што, але дакладна не Дзень Волі. Ні гэтай назвы, ні лучнасці з БНР не было абвешчана, а таму інакш як спробу адцягнуць моладзь ад апазіцыйных акцый гэта нельга разглядаць. Mienski 10:34, 1 Травень 2007 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Дзень Волі».