Размовы:Дом Свянціцкага

Апошні каментар: 8 гадоў таму, ад удзельніка Liashko у тэме Прыналежнасць

У спасылцы на крыніцу 1 мы чытаем «Угол Подгорной и Петропавловской, 38/34, дом Юхновича.», далей «На этом месте в начале 50-х годов прошлого столетия на углу Маркса и Энгельса по проекту А. Брегмана был возведен дом № 36, хорошо известный сегодня как писательский.». У кнізе Захара Шыбекі таксама напісана, што дом Юхновіча не захаваўся, і стаяў на месцы сёньняшняга дому № 36. Такім чынам, гэты дом наўрад ці зваўся домам Юхновіча, і ўся гісторыя зьвязаная з домам Юхновіча яго ня тычыцца. Дакладна вядома, што ўзьведзены гэтым дом па праекце Гая, а таксама вядомая ягоная пасьлярэвалюцыйная гісторыя. Дзе праверыць дарэвалюцыйную гісторыю — ня ведаю.--Liashko (размовы) 00:51, 31 жніўня 2014 (FET)

 
Крайняя злева
На тым месца ў пачатку 20 ст. нейкая халупа стаяла (гл. здымак) — малаверагодна, што ў ёй было размешчана арх. бюро. Пазней, мабыць, тут мог быць пабудаваны новы будынак, але менавіта гэта месца чамусьці не прыцягвала аніякай увагі фатографаў, таму зрабіць нейкія высновы з графічанага матэрыяла цяжка. Між тым у Інтэрнэце знайшоўся толькі адзін Юхновіч — Дамінік, які жыў у сярэдзіне 19 ст. і таму, верагодна, ні будынак Гая, ні новы будынак на месца «халупы» не маглі яму належаць (нічога, канечне, не даказвае, але для спраўкі няхай будзей). На аэрафотаздымцы Мінска часоў ВАв будынка ўжо няма. Мінск стары і новы называе домам Юхновіча будынак па адрасе вул. Энгельса, 18, але версія сумніўная і без крыніцы (але цікава, што ўзведзены прыкладна ў той жа час, калі жыў Д. Юхновіч). АІБ увогуле забівае апошні цвік у труну: Застройка четной стороны от ул. Ленина до ул. Энгельса, здания № 30/13-36/16.
До революции данный квартал имел № 39, на ул. Подгорную выходили участки № 1-3. На участке № 1 — угол с ул. Губернаторской — находился дом, построенный в 1913 г. по проекту архитектора Г. Гая. В нем располагались магазин Красного Креста и жилые помещения. В настоящее время это здание № 30/13. На участке № 2 все постройки были деревянные. Сведения о застройке участка № 3 отсутствуют. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 02:57, 31 жніўня 2014 (FET)
Я зьвярнуўся да менскага краязнаўцы, Вадзіма Зелянкова, вось што ён кажа
  В книге Яхимовича 1911 года домом, принадлежащим наследникам Юхновича, именуется здание №38 по Подгорной, расположенное на углу Петропавловской, т.е. именно на месте дома с магазином "Веды".

А этот дом имеет №34 и принадлежит Сигизмунду Карловичу Свенцицкому. При этом бюро Гая и Свенцицкого находилось в №38 (http://news.tut.by/society/376817.html; кажется, там я погорячился и написал, что дом также принадлежит Свенцицкому).

В общем, надо разбираться...

 
У ягоным артыкуле, на які ён даў спасылку, ёсьць выява рэклямы канторы Гая і Сьвянціцкага, з пазначэньнем адрасу па Падгорнай, 38. То бок, у доме пра які мы вядзем гутарку, кантора дакладна ня месьцілася. Я ня ведаю, што за кніга Яхімовіча, запытаўся ў Вадзіма, потым магчыма вазьму яе дзе, ды дам спасылку тут пры перайменаваньні. Пакуль што, думаю, варта выдаліць інфармацыю пра Чырвоны Крыж ды кантору Гая, якая ня тычыцца гэтага дому дакладна. З савецкай жа гісторыяй усё зразумела.--Liashko (размовы) 19:22, 31 жніўня 2014 (FET)
Добра, пра бюро выдалю, але на Чырвоны Крыж ёсць крыніца (магчыма таму насупраць будынка на бульвары ўсталяваны бюст Анры Дзюнана). Трэба пераназваць артыкул у Дом Свянціцкага і стварыць новую старонку пра сапраўдны дом Юхновіча. Арамя таго Зыгмунт Свянціцкі быў членам Мінскага сельскагаспадарчага таварыства, магчыма ў  Pracarа, які цікавіцца гэтай тэмай, набярэцца дастаткова матэрыялу, каб напісаць артыкул пра яго і дадаць штосьці да артыкулаў пра гэтыя дамы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:19, 31 жніўня 2014 (FET)
P.S. Подгорная, 36, дом Свенцицкого. Здесь располагался Штаб 4-го армейского корпуса. На месте разрушенного здания ныне дом № 34. Колькі ў яго там дамоў было? :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:27, 31 жніўня 2014 (FET)

Усяму свой час. Я яшчэ не давёў да канца артыкул ((Краёўцы)) -- там не хапае двух разделаў --, а пасля паглядзім.--Pracar (размовы) 20:31, 31 жніўня 2014 (FET)

Не, не таму. Проста офіс Чырвонага Крыжу месьціцца па вул. К.Маркса, д. 35.--Liashko (размовы) 20:34, 31 жніўня 2014 (FET)
Тым не менш, дзве крыніцы падцвярджаюць існаванне магазіна, таму пакінуў гэты радок, астатняе перанёс сюды. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:10, 31 жніўня 2014 (FET)
Шмат дамоў магло быць, але магчыма тут памылка. Гэтая цытата з «Минск. Страницы жизни дореволюционного города. Минск, 1990» Шыбекі, а вось у «Минск сто гадоў таму. 2007», ён такога ўжо ня піша. То бок, магчыма памыліўся, ці недакладныя зьвесткі.--Liashko (размовы) 20:59, 31 жніўня 2014 (FET)
Тады пераносім пад назву Дом Свянціцкага, так? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:10, 31 жніўня 2014 (FET)
Так, пераносім--Liashko (размовы) 21:49, 31 жніўня 2014 (FET)

Паглядзеў кнігу "Минск старый и новый/ Воложинский" -- там гэты дом [1] названы як проста як "даходны дом" для заможных жыхароў, дзе была бюро-кантора архітэктара (Гая) у адной з кватэр -- і знаходзіўся на вуглу Падгорнай і Губернатарскай. Да будаўніцтва дома нічога не было -- адзначана на карце ў кнізе // На гэтым здымку [2] "жылы дом" на Петрапаўлаўскай/Энгельса.--Pracar (размовы) 21:06, 31 жніўня 2014 (FET)

Ды не, кантора ня там месьцілася, гэта памылка. Глядзіце ў абмеркаваньні вышэй, рэкляма канторы, якая месьцілася ў іншым доме.--Liashko (размовы) 21:49, 31 жніўня 2014 (FET)

Ну калі дома на Губернатарскай не было, то не было там і канторы, а калі пабудавалі -- то магла і пераехаць. У кнізе напісана, што кантора была на Губернатарскай у адной з кватэр. А калі?...--Pracar (размовы) 21:57, 31 жніўня 2014 (FET)

У назьве файлу фігуруе 1914 год «gay_svencickiy_1914», а ўжо ў 1914 годзе Гай пераяжджае ўглыб Расейскай імпэрыі, і пачатак Першай сусьветнай ува Ўладзівастоку. То бок, наўрад ці яны б пераехалі ў новы будынак пасьля 14-га году.--Liashko (размовы) 00:09, 1 верасня 2014 (FET)

Прыналежнасць правіць

Відаць, дом усё ж ад пачатку належаў Зыгмунту. На ім змешчаныя ініцыялы ZS.--Liashko (размовы) 21:48, 28 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Дом Свянціцкага».