Размовы:Другое Балгарскае царства

There are no discussions on this page.

Адным махам гэтага тэксту не зрэдагаваць. :) Думаю, днямі. Yury Tarasievich 10:38, 2 January 2007 (UTC)

Няўжо я такі непісьменны? :( Трэба заняцца самаадукацыяй, бо як ні напішу, Вы палову тэксту выпраўляеце. Калі Вы аб вікіфікацыі, то я сам гэта зраблю. Дарэчы, ёсць яшчэ невікіфікаваны Глікемічны індэкс :) Відаць трэба усталяваць сабе Openoffice, бо Літара 1.0. не жадае нармальна успрымаць беларускую кадыроўку, як вынік не спраўджае мае тэксты. --MaximLitvin 11:17, 2 January 2007 (UTC)
Нашто "непісьменны"?? Няўжо можна так зразумець мае рэдагаванні? Я ж не якісьці майстар мовы. :)) Проста практыкі ў вас малавата, што і адчуваецца, а без гэтага не будзе ані стылю, ані ўстойлівых абаротаў. Таксама карысна рэгулярна чытаць -- і як мага лепшую літаратуру, барані божа не газеты, не сеціва. У М. Гарэцкага добрая мова, у Лёсіка цікава. Ды авалодаць мовай хоць бы так, як (сакраментальны) Караткевіч -- гэта ўжо штосьці... Yury Tarasievich 21:17, 2 January 2007 (UTC)
А вашага таму столькі праўлю, бо а) працуеце рэгулярна, і значыць, ёсць цікавасць каб паляпшаць. :) б) "свайго" мала часу зараз пісаць, хіба кароткае. Yury Tarasievich 21:25, 2 January 2007 (UTC)
Аніяк не ўдаецца дакладна выказацца :) -- "...рэгулярна і на тэмы, якія мне таксама цікавыя" (у адр. ад, напр., глікемічнага індэксу :). Yury Tarasievich 21:35, 2 January 2007 (UTC)
Назіраю за Вашымі праўкамі, імкнуся ўлічваць. Нажаль, таго, што чытаю няма на беларускай мове - нашая гістарычная навука ззаду ад, напрыклад, польскай гадоў на 100-150. Таму больш на рускай, польскай ці англійскай чытаю. Звычайна здараецца, што і жадаешь аб нечым напісаць, але ня ведаешь як перакласці - ніхто аб гэтым па-беларуску ніколі не пісаў. Часу, каб чытаць нешта паза заканадаўчай і спецгістарычнай літаратурай, вельмі мала - Гарэцкі і Лёсік адпачываюць :) Пра глікемічны індэкс людзям, якія займуюцца маларухомай працай і/ці любяць смачна паесці (як я :)), вельмі карысна ведаць. --MaximLitvin 22:05, 2 January 2007 (UTC)
Не, тут непаразуменне. Не таму Гарэцкі і Лёсік патрэбныя, што пісалі пра тэмы, а таму, што ў іх мова добрая, натуральная, ёсць чаго навучыцца. Тэрміналогія толькі канвенцыя, яе вывучыць нядоўгая праца, а вось сувязі між моўнымі і ментальнымі мадэлямі мусяць існаваць у як мага большай колькасці. Тады новыя сувязі выпрацоўваюцца ў большай колькасці -- "валоданне мовай". Дзеля гэтага і патрэбная практыка. :)
Пра гістарычную навуку правільна, вядома ж. Я і сам больш па-англійску чытаю, як дзеля працы, так і дзеля "забавы" (напр., пад тутэйшыя артыкулы), як па па-руску і па-беларуску, разам, на мае тэмы часам наогул на ўсход ад Одэру актуальнага матэрыялу няма. :) Yury Tarasievich 07:57, 3 January 2007 (UTC)
Не-не, усё я добра зразумеў і нават ведаю хто такія Гарэцкі і Лёсік :) Я аб тым, што часу нехапае нават на чытанне неабходнага для працы/вучобы, таму нават у вялікіх мэтах удасканалення мовы наўдардці дабяруся да чытання вышэйзгаданых аўтараў. --MaximLitvin 13:44, 3 January 2007 (UTC)
Return to "Другое Балгарскае царства" page.