Размовы:Залаты век беларускай гісторыі

Апошні каментар: 1 год таму, ад удзельніка Maksim L. у тэме Фармулёўкі

Фармулёўкі правіць

Няясна, аб якім "адступленні польска-каталіцкае экспансіі(??)" уласна ідзе мова. Якая магла быць "польская экспансія", калі польская мова сталася пісьмоваю ў другой чвэрці 16-га ст. А калі пад "каталіцкай экспансіяй" разумеецца актыўнае развіццё парафіяльнае сеткі Віленскага біскупства ў 15-ым ст., то, прабачце, гэта такая ж старонка гісторыі і культуры краю, як Мірскі замак і Статуты. Прапаную напісаць артыкул яснаю моваю, пазначыўшы факты (а не журналісцкія цьмяныя штампы). Прыблізна так: "Залатым векам" у пачатку 17-га ст. (прыклад - дзённік Ф. Еўлашоўскага) называлі пэрыяд да контррэфармацыйных захадаў езуітаў, калі ў ВКЛ квітнела айчынная культура і панавала міжканфесійная згода. Галоўныя здабыткі "Залатога веку" - паўстанне літаратуры ў народнай мове (як, каталіцкай, так і праваслаўнай і евангеліцкай), стварэнне Статутаў, высокі ўзровень розных мастацтваў, міжканфесійны мір (Віленска-Гарадзенскія прывілеі 1563-68 гг.). Алёхно (размовы) 13:40, 21 красавіка 2023 (+03)Адказаць

Гэта пытанне да Падокшына, як разумею. Калі хтосьці даваў іншыя фармулёўкі, вядома, іх трэба дадаць са спасылкамі. Максім Л. (размовы) 15:47, 21 красавіка 2023 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Залаты век беларускай гісторыі».