Размовы:Зялёнае

Апошні каментар: 9 гадоў таму, ад удзельніка Дзяніс Тутэйшы

Як правільней і дакладней "Платформа Зялёнае" ці "Станцыя Зялёнае"? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:26, 13 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Гэта не станцыя. Платформа — агульная назва месцаў прыпынку цягнікоў (але ўжываецца рэдка). У Беларускай чыгунцы асноўнымі тыпамі платформ з'яўляюцца станцыя і прыпыначны пункт. Зялёнае з'яўляецца менавіта апошнім, таму дакладней пісаць "Прыпыначны пункт Зялёнае". Аднак, трэба вызначыць адзіны фармат, бо зараз кожны піша як хоча (у двукоссях ці без, са словамі "Станцыя", іншымі або увогуле без іх). Таксама вызначыць, ці атаясамліваць, напрыклад, Мінскі чыгуначны вакзал (будынак) і станцыю Мінск-Пасажырскі; як падпісваць калі атаясамліваць (бо зараз маем Мінскі чыгуначны вакзал і Станцыя «Маладзечна»).--Artsiom91 (размовы) 23:13, 13 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Вось тут для слова "платформа" ёсць значэнне "невялікая чыгуначная станцыя". Таму пакуль перанясу пад назву "платформа Зялёнае". Але гэта сапраўды пытанне, якое патрабуе ўніфікацыі. Вынесу на форум, далучайцеся. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:55, 18 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Зялёнае».