Размовы:Канстытуцыя 3 мая 1791 года

Апошні каментар: 2 месяцы таму, ад удзельніка JerzyKundrat у тэме Назва "Уста́ва аб кірава́нні"

Назва "Уста́ва аб кірава́нні" правіць

Выглядае так, што такі "пераклад" назвы ўпершыню з'явіўся менавіта ў Вікіпедыі як арыгінальнае даследаванне і за шмат гадоў распаўсюдзіўся па Сеціве, што праўда, вельмі слаба. Фактычна гэты "пераклад" не адпавядае значэнню польскага арыгінала, які проста "Устава ўрадавая". У перакладзе на сучасную мову гэта агульная назва "Пастанаўленне ўрада" без канкрэтызацыі пра што. Так што, калі крыніцы для "Уставы аб кіраванні" не будзе -- трэба выдаляць як уласнае даследаванне. Максім Л. (размовы) 13:28, 11 лютага 2024 (+03)Адказаць

"Уставу аб кіраванні" (Ustawa rządowa) прымаў не ўрад, а сойм. Таму заява Максіма Л, што «У перакладзе на сучасную мову гэта агульная назва "Пастанаўленне ўрада" без канкрэтызацыі пра што», гаворчыць толькі пра тое, што Максім Л -- дылетант па тэме. У раздзеле "Папулярызацыя ў грамадстве і ацэнкі" спецыяльна для Максіма Л (які не чытаў артыкул) указана, што ўрада пасля скасавання Пастаяннай рады (1775-1789) не было ў Рэчы Паспалітай. Не хочацца нават выслухоўваць пагрозы ад Максіма Л. Пераклад не з'яўляецца арыгінальным даследаваннем. Пра тое, як польскае слова "rząd" дакладна перакладаецца на беларускую мову, Максім Л можа даведацца на старонцы 576 у кнізе пад грыфам НАН Беларусі "Польска-беларускі слоўнік: звыш 40 000 слоў/ Я.В. Волкава, В.Л. Авілава. - Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2004. - 877 с.". І калі Максім Л азнаёміцца з перакладам ад акадэмічнага слоўніка, то хай нам тут, на гэтай старонцы ўсім і напіша, каб усе ведалі, як тое слова "rząd" перакладаецца на беларускую мову. Вельмі чакаю. Калі паглядзець гісторыю правак артыкула, то бачна, што Максім Л займаецца геніяльнымі перакрутамі з "пустога" ў "парожняе". Спачатку геніяльна перакруціў "Устава аб кіраванні" на "Устава пра кіраванне". Але на гэтым не спыніўся. Пазней геніяльна перакруціў "Устава аб кіраванні, ці Канстытуцыя 3 мая" на "Устава аб кіраванні, або Канстытуцыя 3 мая". Пазней Максім Л вырашыў коску прыбраць і напісаў "Устава аб кіраванні або Канстытуцыя 3 мая". На што яму ўказалі, што коска там патрэбна, бо гэта не альтэрнатыва, а тоеснасць. Яшчэ пазней Максім Л вырашыў, што ўрад прыняў Канстытуцыю, таму перакруціў "Устава аб кіраванні, або Канстытуцыя 3 мая" на "Канстытуцыя 3 мая, або Устава аб кіраванні". Хоць на самой справе сойм 3 мая прыняў "Уставу аб кіраванні". Напэўна, пазней Максім Л перакруціць з "пустога" ў "парожняе" і напіша "Канстытуцыя з 3 мая", а пасля яшчэ раз перакруціць і напіша "Канстытуцыя ад 3 мая", пазначыўшы "стыль". І гэта не толькі ў гэтым артыкуле, але і ў іншых Максім Л гуляецца ў "геніяльныя перакруты", якія толькі могуць давесці тэкст да "сапсаванага тэлефона". Калі Максім Л не валодае тэмай, то хай не лезе ў спрэчкі.--80.94.174.135
Рабіць праўкі ў Вікіпедыі можа кожны ахвотны, нават і той хто не валодае тэмай. Ёсць аўтарытэтныя крыінцы, іх тут і цытуем. На асобы ж лепш не пераходзіць, тым больш, калі сам правіш, як ананім. --JerzyKundrat (размовы) 19:54, 19 лютага 2024 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Канстытуцыя 3 мая 1791 года».