"Перааформленае", "існавала раней" правіць

Апошняя "папраўка" (http://be.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8D&curid=43890&diff=298032&oldid=298002) незмястоўная. "Існавала раней" -- гэта адкуль? Калі верыць міфам, то сам Буда прынёс баявыя майстэрствы ў Кітай з Індыі, ну і што з таго? Зразумела, што Фунакосі яшчэ да свайго паказу нешта навучаў, і нешта ўмеў. А каратэ застаецца той формай, якую ён склаў і паказаў, у 1920-я гады.

Гэта для вашага ведама, пачынаць "партыйную дыскусію" -- не трэба. Yury Tarasievich 06:10, 19 Травень 2009 (UTC)

Тады варта змясціць весткі пра паходжанне каратэ, то бок ад якога віда адзінаборства, бо спадар Томінакосі на Акінаве навучаўся ў іншага настаўніка каратэ. Іншая справа, што да гэтай назвы ён дадаў "-до" і зрабіў свой уласны даробак ў баявое мастацтва. "Міф" ня ў тым, што існавала раней, а ў тым пра што артыкул. Паводле назвы артыкула пра каратэ, якое існавала да спадара Томінакосі, або пра каратэ-до, што той увёў для абазначэння ўласнага разумення або валодання каратэ?

Мяркую, што для ўнікнення несвоечасовага пакуль стварэння артыкула каратэ-до варта ўтварыць асобны раздзел з тлумачэннем адрозненняў між каратэ і каратэ-до. Уладзімер Русаковіч 11:28 20 Травень 2009 (UTC)

Гэта неістотна. Істотна, што тую рэч, якую Фунакосі паказаў, тую ўсе і вывучаюць, і пад такой назвай ведаюць. Што Фунакосі "да таго" вывучаў на Акінаве, наколькі тое паўплывала, -- пішыце, калі ахвота і калі маеце нармальныя крыніцы, а не шырспажыў у стылі "хто ў каго спісаў тое ці іншае баявое майстэрства". Мілкоўскі і сам на краі гэтага. Yury Tarasievich 12:10, 20 Травень 2009 (UTC)
Заадно -- радыё "Твой стыль", якое напаўняюць навучэнцы г.зв. "Школы маладога журналіста", не з'яўляецца аўтарытэтнай крыніцай адносна чаго-колечы, апроч, магчыма, навінаў пэўнага сектара грамадскага жыцця Горадна. Yury Tarasievich 12:13, 20 Травень 2009 (UTC)

Каб не было розначытанняў між тым, што "ўсе ведаюць", і тым, што было "да таго", варта згадаць, што, прыкладам, "..., першы сучасны стыль якога распрацаваў...", бо ахвоты пісаць пра ўплывы ня маю. Уладзімер Русаковіч 16:29 20 Травень 2009 (UTC)

Што Фунакосі аформіў і паказаў, тое ўсе, у выніку, ведаюць пад назвай "каратэ" -- а не так, што было нейкае "платонаўскае каратэ", і ён яго "адкрыў". А ўжо ці "распрацоўваў", ці "капіраваў", і ці быў "першым" -- па фактах, схаластыка. Хто ў тэме, той ведае, наколькі ўмоўныя межы і назвы ў гэтай галіне культуры. Yury Tarasievich 16:00, 20 Травень 2009 (UTC)

Калі жадаеце, каб яшчэ адзін, умоўна кажучы, "Калумб адкрыў Амерыку", то бок для сябе асабіста адкрыў і пры гэтым быў ня першы, на здароўе. Толькі глядзіце, або локшынаў ня пераешце, або глядзіце, каб вушы ад тых локшынаў не абвіслі. Усё роўна "усім вядома", што каратэ ўзнікла да 1920-га года, як і тое, хто выперадзіў Калумба.Уладзімер Русаковіч 19:29 20 Травень 2009 (UTC)

Не трэба тут ніякіх "умоўна кажучы". Крыніцы кажуць, што тое, што пад такой назвай вядомае зараз, непасрэдна паходзіць ад паказаў Фунакосі.
Існаванне чагосьці "да таго" -- неістотнае, прыблізна гэтаксама, як для сучаснай гісторыі футбола неістотнае існаванне гульні ў мяч у сярэднявечнай Англіі і старажытным Рыме. Асабліва з улікам таго, што для ўсходніх адзінаборстваў усе гэтыя "класіфікацыі" і "кадыфікацыі" -- прадукт вельмі нядаўняга часу.
Значэнне слова "аформіць" паглядзіце ў тлумачальным слоўніку. Yury Tarasievich 06:38, 21 Травень 2009 (UTC)

Наперад, "Калумб", за локшынамі ў тлумачальны слоўнік! "Аформіла" каратэ Міністэрства асветы Японіі, што ўвяло яго ў якасці абавязковага практыкаваньня на ўроках фізкультуры. Паглядзіце, спадар Тарасевіч, калі ласка, у тлумачальным слоўніку слова "папулярызаваць". Уладзімер Русаковіч 16:42 21 Травень 2009 (UTC)

Градус панізьце. Yury Tarasievich 16:30, 21 Травень 2009 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Каратэ».