Размовы:Круглянскі раён
Апошні каментар: 5 гадоў таму, ад удзельніка Igro by у тэме Даты існавання раёна
Артыкул змяшчае тэкст, перакладзены з артыкула Круглянский район Могилёвской области з раздзела Вікіпедыі на рускай мове. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, апублікаваны на ўмовах ліцэнзій Creative Commons Attribution-ShareAlike License і GNU Free Documentation License. Пералік аўтараў знаходзіцца на старонцы гісторыі правак арыгінальнага артыкула. |
Даты існавання раёна
правіцьУ 1950-х гадах раён быў скасаваны і адноўлены ў 1966 годзе. Аднак, дакладная дата скасавання не да канца зразумелая. У артыкуле "Круглянскі раён" у БелЭн і ЭГБ даецца 1951 год. Аднак у ЭГБ у артыкуле "Магілёўская вобласць" даецца 1956 год (таксама для Дрыбінскага і Чэрыкаўскага раёнаў), а ў артыкуле "Круглае" напісана "у 1959—1966 гадах у Бялыніцкім раёне". Энцыклапедыя "Гарады і вёскі Беларусі" дае 1959 год скасавання, думаю гэта слушна.--Artsiom91 (размовы) 19:07, 11 лістапада 2018 (MSK)
- Ёсць дадзеныя на Круглянскі раён у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь. Сёння пагляджу дома ў савецкіх энцыклапедыях.--Igro by (размовы) 11:02, 12 лістапада 2018 (MSK)
- У кароткай Беларускай энцыклапедыі 1979 года, 1 том, стар.340 у артыкуле аб Круглянскім раёне пазначана дата скасавання 16 верасня 1959 года, зноў раён утвораны 30 ліпеня 1966 года.--Igro by (размовы) 21:32, 12 лістапада 2018 (MSK)