Размовы:Марк Шагал

Апошні каментар: 1 месяц таму, ад удзельніка Plaga med у тэме Нацыяналізацыя спадчыны Шагала

"Пасля рэвалюцыі з рэкамендацыi А. Луначарскага прызначаны паўнамоцным прадстаўніком па справах мастацтваў Віцебскай губерні" - можна ўдакладніць, што не проста "пасля рэвалюцыі", а ў верасні 1918 г. http://chagal-vitebsk.com/node/250 Можна дадаць, што ўвесну 1937 г. Шагал напісаў пісьмо з нагоды смерці яго настаўніка Пэна, апублікаванае ў менскай газеце "Звязда": http://www.belisrael.info/content/index.php?option=com_content&view=article&id=535:pishud&catid=81:vitebskaya-obl&Itemid=76. На гэтай жа старонцы можна ўбачыць марку і блок у гонар Шагала да яго 125-годдзя, выпушчаныя ў Беларусі. Паводле http://fr.wikipedia.org/wiki/Marc_Chagall, у ліпені 1937 г. Шагал прыняў французскае грамадзянства: "À partir du 7 juillet 1937, il prend la nationalité française..."

Нацыяналізацыя спадчыны Шагала

правіць

У беларускай Вікі пішацца — беларускі і французскі мастак. У рускай — рускі і французскі. У той жа час я асабіста не бачыў, каб ён сябе неяк ідэнтыфікаваў як беларуса ці рускага, бо ён у першую чаргу яўрэй, творчасць і жыццё якога вельмі звязаныя з горадам Віцебскам. Вось з Францыяй ён сябе выразна звязваў. Я прапаную фармулёўку «яўрэйскі і французскі мастак, славуты дзеяч культыры і мастацтва ў горадзе Віцебску». Plaga med (размовы) 10:18, 25 мая 2024 (+03)Адказаць

Прынамсі трэба так [[Яўрэі ў Беларусі|яўрэйскі]] і французскі..., таму што беларускія яўрэі - гэта значная частка беларускай гісторыі (яны часцяком нават размаўлялі на беларускай + ідыш, а не на рускай + ідыш), іх страту з-за Халакосту і эміграцыі можна смела называць нацыянальнай трагедыяй (пад нацыяй я тут разумею іменна беларускую нацыю), бо гэта велізарны пласт лінгвістычны (у тым ліку піджыну беларуска-ідышскага) і культурны непасрэдна, плюс усё агулам, і проста так адмовіцца ад гэтага дабравольна я не лічу правільным. Дарэчы, цікавае пытаннечка, на якой мове размаўлялі Шагалы дома і на вуліцы ў Віцебску--Хамелка/ разм. 10:36, 25 мая 2024 (+03)Адказаць
Во, натрапіла: "Шагал не владел ни одним из языков в совершенстве: по-русски он писал с ошибками и говорил с местечковым акцентом". Вельмі лёгка можа аказацца, што не валодаў рускай дасканала гэта роўна размаўляў на беларускай мове (якая ў некаторых галовах няправільная руская), вось вам і ідэнтычнасць, і мова як яе важная частка.--Хамелка/ разм. 10:39, 25 мая 2024 (+03)Адказаць
Супраць змены фармулёўкі: БЭ і інш.АК даюць беларускі і фрацузскі мастак яўрэйскага паходжання.--Rymchonak (размовы) 11:46, 25 мая 2024 (+03)Адказаць
Дзякуй за ўдакладненне. Наконт ідэнтычнасці, беларускі яўрэй — лепшае азначэнне, згодны Plaga med (размовы) 12:11, 25 мая 2024 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Марк Шагал».