Размовы:Мечыслаў Пароўскі

There are no discussions on this page.

Я выдаліла кусок, дзе робіцца выснова пра працу на карысць польскай свядомасці, бо такімі тэмпамі нам давядзецца ўсіх настаўнікаў рускай мовы з нашых школ запісаць у рускіх і працуючых на карысць рускай свядомасці. Ніхто не адмаўляе, што былі палякі ў беларускіх землях, зразумела, яны неяк аб'ядналіся паміж сабой, але на прыкладзе тых жа мільёнаў імігрантаў у ЗША мы бачым, што можна ведаць свае карані і цікавіцца культурай продкаў, але лічыць сябе грамадзянінам ЗША і не хацець вярнуцца на Радзіму продкаў назаўсёды. Тым больш, што ў выніку Пароўскага Радзіма продкаў была бліжэй, чым польская мяжа.--Хомелка (размовы) 12:22, 1 снежня 2013 (FET)

А вось гэтая змена не вельмі падабаецца. Асвета дакладна займалася не толькі мовай і рэлігіяй. Дакладна вядома, што яны вучылі таксама польскага патрыятызму. Спрэчка толькі ў тым, як разумесь тэрмін польскі. Працар лічыць, што гэта была адна з формаў постВКЛоўскай краёвасці, а напрыклад Тарасюк лічыць, што няма адрознення паміж палякамі з Польшчы і з ВКЛ. Прапаную кампраміс - напісаць, што Асвета выхоўвала ў патрыятызме да традыцыі Рэчы Паспалітай. Лічу гэта добрым выходам з сітуацы. Tomasz Bladyniec (размовы) 14:24, 1 снежня 2013 (FET)
Ну, Тарасюк таксама лічыў, што прызнаваць беларускіх каталікоў палякамі няправільна, адзначаючы ў іх менавіта краявую самасвядомасць (D. Tarasiuk. Kultura a świadomość narodowa Polaków na początku XX stulecia // Kultura i świadomość etniczna polaków na Wschodzie. ― Wrocław, 2004. S. 131-140).--Ohlumon (размовы) 10:42, 3 снежня 2013 (FET)
  • «адной з галоўных мэт было выхаванне дзяцей у духу польскага патрыятызму для рэалізацыі польскай ідэі, якая жыла на былых землях Вялікага Княства Літоўскага»[праясніць], — дзе жыла, а дзе і не начавала. Не вельмі-то буйныя беларускія памешчыкі і новая інтэлігенцыя спяшаліся пранікнуцца «польскай ідэяй» і бегчы пад польскае панаванне.
  • «вынікам дзейнасці «Асветы» быў «неўміручы польскі дух». Як дух (нават польскі) можа быць вынікам арганізацыі? І нават яе дзейнасці?--Ohlumon (размовы) 11:35, 2 снежня 2013 (FET)
Калі ласка, прапануйце сваю рэдакцыю гэтага абзацу.--Хомелка (размовы) 13:53, 2 снежня 2013 (FET)
Дык там адзін вынік быў: самакасавання. А патэтіка с неўміручым духам — ну, гэта лірыка. Калі заўтра час будзе, дык падзялюся наконт Асветы.--Ohlumon (размовы) 16:23, 2 снежня 2013 (FET)

Думаю, што фразу: ///Мечыслаў Пароўскі ўспамінаў пазней, што вынікам дзейнасці «Асветы» быў «неўміручы польскі дух, які на ўсходніх рубяжах Вялікай Рэчы Паспалітай бараніў яе межы перад маскоўскай прагнасцю і кідаў пасевы заходняй культуры»/// можна выдаліць. А "польскі патрыятызм" і "польская ідэя" пісаць толькі ў двукоссях, бо так адэкватна.--Pracar (размовы) 19:08, 3 снежня 2013 (FET)

Пры ўсёй павазе да Пароўскага, у дадзеным выпадку казаў ён прыгожа, але выдаваць яго словы за вынік дзейнасці Асветы не варта. Што тычыцца двукоссяў ў польскім патрыятызме і польскай ідэі - гэта ж палучыцца іронія, то ёсць ненейтральнасць.--Ohlumon (размовы) 22:15, 3 снежня 2013 (FET)

У артыкуле пра "Асвету" я ўжо перарабіў фразу так: ////Мечыслаў Пароўскі, падсумоўваючы вынікі 12-гадовай дзейнасці таварыства і аддаючы павагу працы ў ёй жанчынам, падкрэсліў, што стварэннем «Асветы» хацелі падтрымаць «неўміручы польскі дух, які на ўсходніх рубяжах Вялікай Рэчы Паспалітай бараніў яе межы перад маскоўскай прагнасцю і кідаў пасевы заходняй культуры»////--Pracar (размовы) 22:34, 3 снежня 2013 (FET)

OK. Толькі, можа, жанчын выкінуць?--Ohlumon (размовы) 09:11, 4 снежня 2013 (FET)
Return to "Мечыслаў Пароўскі" page.