Вырашыў дапагчы пвж. сп. Terigor2578 з абгрунтаваньнем пераносу «мышцаў» у «цягліцы» (крыніцы афіцыйным правапісам):

+ у пераважнай большасьці крыніцаў клясычным правапісам і, наагул, пытаньне тут адназначнае і ўпіраецца толькі ў прыхільнікаў т. зв. «наркамаўскага» фундамэнталізму для чаго, мабыць, варта прывесьці яшчэ колькі крыніцаў зацікаўленым асобам. --Jauhienij 03:43, 17 студзеня 2012 (UTC)

неяк мяне збянтэжыла назва гэтых "афіцыйных" крыніц: Беларуска-расЕйскі слоўнік: міжмоўныя амонімы, паронімы і полісемія...---Хамелка/ разм. 11:28, 18 студзеня 2012 (UTC)
Калега Jauhienij тут спасылаецца на рэсурс slounik.org, дзе нават у Чырвонай кнізе РБ "афіцыйна" напісана "Эўропа" --JerzyKundrat 12:20, 19 студзеня 2012 (UTC)
  • Напр. у ТСБЛМ "цягліца" ёсць, але з пазначэннем "тое самае, што і мышца", таксама з "мускул"/"мускулатура" -- слоўнік перасылае да "мышца". Праўда, ад мускулаў там шмат вытворных, якія ад мышцы цяжка будзе стварыць. Т.б. "цяліца" тут мусіць быць, але наўрад ці асноўнай назвай. --Максім Л. 10:59, 19 студзеня 2012 (UTC)
"Мышцы" проста не ўжываецца. Анідзе. Не бачыў такога анатамічнага слоўніка, дзе б яны былі. Толькі "цягліцы" або "мускулы". Такім чынам, у прафесійнай медыцынскай сферы "мышца" не ўжываецца. Таму мая рая: пакінуць назву артыкулу "Мускуламі" з пакіданнем і "цягліц", і "мышц". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 12:48, 19 студзеня 2012 (UTC)
Вось цяпер найбольш поўны па колькасці тэрмінаў артыкул. Прыгожа =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 13:08, 19 студзеня 2012 (UTC)

Леанцюк А. Мышцы // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000. Прафесар Леанцюк быў гістолагам па роду дзейнасці, пакуль не памёр... Аднак гэты артыкул, які ўзяты з Беларускай Энцыклапедыі, як я разумею, дае вельмі паверхневую характарыстыку цягліц. Шаноўны JerzyKundrat, я раю ўсё жа зрабіць сур'ёзны артыкул, які быў бы падрабязны і даваў бы поўнае ўяўленне аб тым, што такое цягліцы. Апроч таго, гэты артыкул з назвай "мышцы" дае апісанне толькі шкілетных цягліц. А нельга забывацца, што ёсць і гладкія цягліцы. Карацей, маю да Вас, JerzyKundrat, пытанне: ці з'яўляюцца падручнікі па гісталогіі і анатоміі і адпаведныя атласы аўтарытэтнымі крыніцамі? Ці ўсё жа Вы раіце пакінуць артыкул на прымітыўным узроўні БЭ? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 12:39, 20 студзеня 2012 (UTC)

1) Падручнікі па гісталогіі і анатоміі і адпаведныя атласы з'яўляюцца аўтарытэтнымі крыніцамі. 2) На мой погляд па магчымасці лепш выкарыстоўваць агльнавядомыя, а не спецыяльныя навуковыя тэрміны, напр. матылі замест лускакрылыя. --JerzyKundrat 15:28, 20 студзеня 2012 (UTC)
Прынцып агульнавндомасці, на маю думку, не для медыцыны. Карцынома, а не рак, туберкулёз, а яе сужоты, мускулы, а не мышцы. Безумоўна, з іншыx ужывальных варыянтаў.Таму прапаную перанесці пад асноўную назву "Мускулы". --178.126.87.105 15:50, 20 студзеня 2012 (UTC)
Прапаную за асноўную назву прыняць цягліцы, бо кнігі па анатоміі і хірургіі больш аўтарытэтныя за агульныя энцыклапедыі. Слоўнік літаратнурнай мовы дае: цягліцы, мышцы, мускулы. Справа ў тым, што ў публіцыстыцы часта пішуць сухоты, але навукова Туберкулёз. --178.124.227.241 12:45, 20 студзеня 2012 (UTC)
Я прапаную за асноўную назву прыняць прынамсі "мускулы" -- не "мышцы". Так, згодны: анатамы і ўрачы ведаюць свой прадмет лепей за энцыклапедыстаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 12:48, 20 студзеня 2012 (UTC)
Так, давайце за асноўныя назвы прымаць больш блізкія да латыні: пеніс, туберкулёз, мускулы. Але з абавязковай спасылкай на іншае напісанне ў іншых крыніцах. У гутарковай мове могуць быць сухоты, мышцы, але ў Вікіпедыі згодна з анатамічным атласам і вузкаспецыяльнай літаратурай. --178.124.227.241 12:52, 20 студзеня 2012 (UTC)
Тут неяк народ супраць спецыялізаванай літаратуры. Мяне, як чалавека, які працуе ў глебе анатоміі, гэта засмучвае... Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. Пособие: В 4 т. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна» : Издатель Умеренков, 2010. -- дадайце гэта ў спіс літаратуры. І ў вольны час я напішу значна больш поўны артыкул па цягліцах. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 12:54, 20 студзеня 2012 (UTC)
Паважаны Ігар Барысавіч, Вы казалі, што атлас па-беларуску. Чаму РИА «Новая волна»?--178.124.227.241 12:56, 20 студзеня 2012 (UTC)

Адказваю: наш беларускамоўны атлас з'яўляецца выключна атласам. У ім адсутнічае апісанне тэкстам. Яно існуе ў гэтым атласу, які справядліва з'яўляецца адным з лепшых. Малюнкі я буду пампаваць з нашага атласу. Ці я не маю права выкарыстоўваць замежную літаратуру?--Ігар Барысавіч Цярэшчанка 13:00, 20 студзеня 2012 (UTC)

Ігар Барысавіч, зрабіце апісанне гэтага атласа, каб на яго магчыма было рабіць зноскі. Як, напрыклад, зроблена ў шкарлятына. --178.124.227.241 13:03, 20 студзеня 2012 (UTC)

Атлас анатоміі чалавека. Сокал А. В., Цярэшчанка І. Б. БДМУ, 2011 Вось так. Існуе пакуль што толькі ў якасці метадычнага дапаможніка. А зноскі я рабіць не ўмею... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 13:07, 20 студзеня 2012 (UTC)

Зірніце, Ігар Барысавіч Мышцы, вось у такім парадку: мускулы, цягліцы, мышцы, з агаворкамі мусяць ісці ў Вікіпедыі варыянты напісання, пазней дадам на цягліцы і мышцы. --178.124.227.241 13:13, 20 студзеня 2012 (UTC)

Вельмі добра. Я вось думаю, што насамрэч менавіта гэтак павінна быць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 09:57, 21 студзеня 2012 (UTC)

Яшчэ, калі ласка, паглядзіце артыкул Палавы член. Мне падаецца, што там спачатку трэба пісаць "Пеніс", потым "Чэляс", потым ужо "Палавы член". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 10:02, 21 студзеня 2012 (UTC)

Дарэчы, зрабіце перанос пад "Мускулы" з "Мышцаў". А "Палавы член" давайце перанясем пад "Пеніс". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 10:03, 21 студзеня 2012 (UTC)

Абавязкова, Ігар Барысавіч, зірніце, калі ласка спіс, які я пакінуў на Вашай старонцы размоў. --178.126.87.105 14:24, 21 студзеня 2012 (UTC)

Пералік асноўных цягліц цела патрабуе рэдагавання... Прагледжу ў слоўніку Лабко. Бо замест "ікраножнай" у нас "лыткавая" цягліца. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 18:39, 13 лютага 2012 (UTC)

Вярнуцца да старонкі «Мускулы».