Шэраг пытанняў да назвы: у гістарыяграфіі гэта "Польскае паўстанне" (паводле галоўнай мэты -- Польшча ў межах 1772), "гадоў" у назву артыкула ставіць не трэба, лішняе. Паўст. Каліноўскага не можа быць асноўным ключом у артыкуле, бо гэта партыкулярная назва савецкай гістарыяграфіі для той часткі ваен. дзеянняў, што адб. на беларускіх землях. Бач прадмову да нядаўна выданага зб. дакументаў 1863-1864, час. Спадчына. Yury Tarasievich 07:58, 6 красавіка 2007 (UTC)

Паводле вышэйпам. прапаную перанос назвы ў назву "Польскае паўстанне 1863-1864", з дадатковай перасылкай "Паўстанне Каліноўскага", якая будзе туды паказваць. Yury Tarasievich 07:58, 6 красавіка 2007 (UTC)

Згодны. Што скажа аўтар? Mienski 08:01, 6 красавіка 2007 (UTC)
Дадаткова патрэбная перасылка "Студзеньскае паўстанне" (павод. польск. гістар.). Yury Tarasievich 08:02, 6 красавіка 2007 (UTC)
Назва нейтральная гэта добра, таму лепей ў артыкуле падаць звесткі аб назвах паўстання ў гісторыяграфіі. --MaximLitvin 08:39, 6 красавіка 2007 (UTC)
На жаль, гэтая назва такая нейтральная, што нічога не паведамляе пра тэму артыкула. Без удакладнення "чыё?" не абыйдземся, несалідна. Ані БелЭн, ані ЭГБ няма пад рукою, хто мае, праверце. Yury Tarasievich 09:04, 6 красавіка 2007 (UTC)
Таксама думаю, што трэба хоць як канкрэтызаваць, альбо "Польскім", альбо "ў былой Рэчы Паспалітай"? Mienski 09:12, 6 красавіка 2007 (UTC)

Сцяг Расійскай імперыі правіць

Гэта не ён. Гэта сцяг дынастыі (не той да таго ж). У шаблоне-картцы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:41, 11 мая 2015 (MSK)Адказаць

Назва правіць

Назва ўвогуле нейкая няправільная. Ніякая Літвы і Беларусі тады не было. Было Царства Польскае і іншыя заходнія губерні. Трэба пераносіць. --Artificial123 (размовы) 18:11, 29 красавіка 2016 (MSK)Адказаць

Якая цудоўная прапанова! Давайце, напрыклад, з ЭГБ возьмем назву для гэтага артыкула. --JerzyKundrat (размовы) 18:55, 29 красавіка 2016 (MSK)Адказаць
Я не маю канкрэтнай прапановы. --Artificial123 (размовы) 19:13, 29 красавіка 2016 (MSK)Адказаць

Паролем для вызначэння прыхільнікаў было: -«Каго любіш?» -«Люблю Беларусь» — «То, узаемна» правіць

Крыніца? 46.53.248.69 19:03, 4 сакавіка 2021 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Паўстанне 1863—1864 гадоў».