Размовы:Рыгор Пірамовіч

У чыю культуру клаў, таго і пісьменнік. :) Yury Tarasievich 13:43, 13 March 2007 (UTC)

А вось гэты "Рыгор" -- асабіста мне практыка перакладу імёнаў сімпатычная, але нормы такой -- няма? Yury Tarasievich 13:43, 13 March 2007 (UTC)

Ён не быў Гжэгажам - гэта 100%, дакладна не памятаю, але напачатку ён быў праваслаўным, як мне зараз узгадваецца. Па-руску ён заўсёды пішацца "Григорий". Магчыма, трэба з армянскай мовы браць імя, але армянскай я не ведаю :))) --MaximLitvin 13:57, 13 March 2007 (UTC)
А клаў ён у культуру Рэчы Паспалітай, праўда на польскай мове, так. --MaximLitvin 13:59, 13 March 2007 (UTC)
Ну, не Гжэгаж, дык не Гжэгаж. Ані ў армяне, ані ў украінцы яму ходу і так няма. :) Асабліва калі сам не прызнаваўся. :) Yury Tarasievich 14:08, 13 March 2007 (UTC)
Паглядзеў у даведніку, сапраўднае імя: Грыгор Пірумян :) --MaximLitvin 14:13, 13 March 2007 (UTC)
Гэта, відаць, імя "з сям'і", армянскае? Трэба даць. Yury Tarasievich 14:20, 13 March 2007 (UTC)

Калегіўм ці калегіюм? Нешта я нават у слоўніках не знайшоў. --MaximLitvin 17:46, 13 March 2007 (UTC)

Дарэчы, сапраўды, у "іншамоўных" Булыкі няма (дарэчы, маеце?). Выбар можа быць толькі паміж "калегіум" (такую форму давалі раней, здаецца, у 1960-1970-я) і "калегіюм" (гэта і інтуіцыйна, і згодна з "Культурай мовы"). Пра "калегіўм" і яму падобныя збегі зычных -- кхм кхм ...забудзьцеся наогул. :) Yury Tarasievich 07:19, 14 March 2007 (UTC)
Булыка ёсць, але ён мне не падабаецца, бо шмат там слоў з невядома якой мовы :) Я і адчуваю, што трэба "ю", але не ўсё што я адчуваю адпавядае нарматыўным правілам. Вось і падумаў, што з "ю" гэта за "клясычным" правапісам. --MaximLitvin 07:40, 14 March 2007 (UTC)
Гэта вострая тэма... "Падабаецца" таксама не фактар. Мяняць пэўныя рэчы трэба, бясспрэчна, я і сам не ўсё пішу паводле нарматыву, заўважылі? -- але толькі тады так раблю (дый тое не заўсёды), калі бачу беларусацэнтрычнае палітычна-нейтральнае навуковае абгрунтаванне такіх змяненняў. Тут адразу кажу, што прадмова "шэрай кніжачкі" -- ідэалогія, не навука, і нават не кампіляцыя. Yury Tarasievich 09:09, 14 March 2007 (UTC)
Заўважыў, грэцкі/грэчаскі і нешта яшчэ было... А з правапісам я канчаткова вызначыўся, быў час калі мяне ляд папутаў, але з гэтым усё. Вікіпедыя мусіць быць афіцыйным правапісам, нават калі ён не вельмі добры, каб была магчымасць ісці шляхам нямецкай Вікіпедыі. --MaximLitvin 10:59, 14 March 2007 (UTC)
Я вельмі рады, што вы так гэта разумееце, а, прынамсі, што вы разумееце так, як я вас зразумеў. :) Вядома ж! Верагоднасць, з якой вынікае спажывецкая якасць. Каб нарэшце з'явіўся беларускамоўны прадукт (гэтага класу), які карыстаўся б даверам і павагай.
А што канкрэтна маецца на ўвазе пад "шляхам нямецкай", бо там шмат "пад-шляхоў"? Адказваць, відаць, лепей ўжо ў мяне ў размове, ці ў вас? Yury Tarasievich 11:42, 14 March 2007 (UTC)

Польскія выразы правіць

Думаю, варта падаваць назвы арганізацый і кніг беларускай мовай у дужачках, каб можна было прасцей зразумець сутнасць панятка. Праўда, сам дрэнна ведаю польскую мову, дык не маю магчымасці зрабіць тое якасна. Можа, хто паможа? Mienski 13:38, 15 March 2007 (UTC)

Вярнуцца да старонкі «Рыгор Пірамовіч».