Размовы:Стары замак (Гродна)
Рэканструкцыя 2018—…
правіцьЯ пакінуў на старонцы артыкула шаблон аб патрэбе ў актуалізацыі артыкула. На сённяшні дзень поўнай хадой ідзе рэканструкцыя замку, а ў артыкуле гэта не адлюстравана. Справа ў тым, што сам замак ужо нават не выглядае так, як ён азначаны на сучасных выявах у артыкуле. У раздзеле «Рэстаўрацыя» размешчана найноўшае фота, але яно ажно станам на лета 2015 года. На Вікісховішчы ёсць фота 2018 года, але і яны ўжо «састарэлі». Паспрабую ў бліжэйшы час зрабіць некалькі фота і запампаваць іх на Вікісховішча. Грамадскасць гродзеншчыны актыўна абмяркоўвае працэс перабудовы замка, гэта таксама ў артыкуле адлюстравана ўскосна, «па вярхах». Запрашаю супольнасць далучыцца да абнаўлення звестак, каб артыкул сапраўды заслугоўваў зорачку Выдатнага. Віт; размовы 18:11, 10 лютага 2019 (+03)