Размовы:Троцкае ваяводства

Трокскі/Троцкі гэта здаецца залежыць ад паходжання тапоніма, калі паходжанне балцкае -кскі, калі славянскае -цкі. У энцыклапедыях пішуць -кскі, відаць тапонім лічыцца балцкім. --MaximLitvin 12:35, 17 January 2007 (UTC)

З-за гэтай (шчыра кажучы, досыць штучнай) дыхатаміі я і не правіў самой назвы, а толькі тэкст. Наколькі этымалогія мае пераважваць звыкласць? :) Yury Tarasievich 22:37, 17 January 2007 (UTC)
У 2-ім томе Энц.ВКЛ "Троцкае ваяводства", паколькі гэтая найноўшая з беларускамоўных энцыклапедый перанашу, але з-за таго, што "Трокскае" таксама пісьменна пакідаю і яго, як перанакіраванне. --MaximLitvin 21:06, 18 January 2007 (UTC)
Думаю, мы можам спакойна мяняць наогул усе -кск на -цк. Здагадваюся, што гэта ўваходзіла і ў абшмараваны па радыёсвабодах пакет мадыфікацый (відавочна, аўтарства Падлужнага). Yury Tarasievich 07:34, 19 January 2007 (UTC)

Рэч Паспалітая правіць

Трэба адзначыць некалькі момантаў. ВКЛ не знікала, а РП складалася з двух суб'ектаў, у кожным з якіх быў уласны адміністрацыйны падзел, адміністрацыя, скарб і інш., нават польска-літоўскія дэмаркацыі праводзіліся неаднакроць. Таксама, але гэта не дужа важна менавіта тут, ваяводствы ў ВКЛ утварыліся да з'яўлення РП наогул. Таму лічу, што вось такая карта, пастаўленая ўдзельнікам Бладынцом, а таксама польскія надпісы, у пэўным сэнсе, падманваюць чытача. Вядома, у Польшчы папулярны погляд, што РП -- польская дзяржава, але гэта хутчэй вера, чым аб'ектыўныя веды. --Максім Л. (размовы) 16:49, 11 снежня 2013 (FET)

Мапы ў арткуле ёсць две. Адная паказвае ваяводства на мапе ВКЛ, другая - РП. Думаю, гэта павінна задавальняць усіх. Польскую назву дапісаў таму, што нейкі час польская мова з'яўлялася афіцыйнай на тэрыторыі ВКЛ. Tomasz Bladyniec (размовы) 18:05, 11 снежня 2013 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Троцкае ваяводства».