Размовы:Фізіка атама

Апошні каментар: 6 гадоў таму, ад удзельніка Dzianis Niadbajla у тэме Фізіка атама vs. Атамная фізіка

Фізіка атама vs. Атамная фізіка правіць

Паважанае спадарства (Mpetrakova, Svetit) звярніце, калі ласка, увагу на артыкул. Я гуманітарый, аднак, мне здаецца, што «Фізіка атама» і «Атамная фізіка» гэта аднолькавыя рэчы. Прынамсі, у АнглВікі гэта так. І «Квантавыя пастулаты Н. Бора», на маю думку, павінны змяшчацца ў артыкуле пра самога Н. Бора (Бораўская мадэль атама). Прабачце, калі памыляюся. З павагай --Dzianis Niadbajla (размовы) 12:14, 22 снежня 2017 (MSK)Адказаць

Вітаю, Dzianis Niadbajla.
Дзякуй за вашу ідэю. Правільна я зразумела, што ваша ідэя - перанесці гэты артыкул «Атамная фізіка» ? (Калі будзе аднолькавая інфармацыя, то пакінуць лепшы варыянт?)--Svetit (размовы) 22:01, 27 снежня 2017 (MSK)Адказаць
Добры вечар, Svetit. Менавіта так, з двух артыкулаў зрабіць адзін і перанесці інфармацыю, якая не датычыць да тэмы (пастулаты Н. Бора). Дарэчы, можа студэнтам трэба даваць выбіраць тэму з загадзя аформленага сьпіса, бо не зразумела (па меншай меры для мяне) межы тэматыкі задання. Гэта таксама палегчыла б «сталым вікіпедыстам» адсочваць уклад студэнтаў. Можна таксама пашырыць заданне: не толькі дадаць некалькі абзацаў, але і дадаць нейкі малюнак/табліцу/формулу. Напрыклад як у арт. пра атамную фізіку ў АнглВікі ёсць шмат карцінак, якія б разбавілі «сухія» тэксты нашага праекта).--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:44, 27 снежня 2017 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Фізіка атама».