Размовы:Чарэмха (гміна)

Апошні каментар: 8 гадоў таму, ад удзельніка Чаховіч Уладзіслаў

1) у польскай мове тут (як звычайна) націск на перадапошнім складзе 2) гміна знаходзіцца на этнічнай тэрыторыі беларусаў, даўняй тэрыторыі ВКЛ, таму маем усе падставы казаць гміна Чаромха, як робіць напр. тыднёвік Ніва (1956) --JerzyKundrat (размовы) 20:39, 24 лютага 2016 (MSK)Адказаць

1)Выправіў, відаць, бот недзе памыліўся.
2) Тут дзве праблемы — вызначэнне межаў этнічнай тэрыторыі беларусаў і напісанне назваў. У Польшчы існуе афіцыйны спіс населеных пунктаў, якім прысвоена дадатковая назва на мове мясцовага насельніцтва, беларускіх там 27 — усе ў гміне Орля. Праўда назвы гэтыя, напрыклад, Aнтоново і Новодворы, не адпавядаюць правілам акадэмічнай беларускай мовы, таму выкарыстоўваць іх у назвах артыкулаў праблематычна. Аўтарытэтныя крыніцы падаюць беларускія назвы фрагментарна (звычайна толькі для вялікіх паселішчаў) і з розным напісаннем (пакуль не выдалі даведнік Лемцюговай, нават тапонімы РБ пісалі хто як ведаў), што можа прывесці да беларуска-польскай цераспалосіцы ў геаграфічных назвах усходу Польшчы. Я б пакуль абмежаваўся беларускімі назвамі ў тэксце артыкулах, як гэта было зроблена ў выпадку з артыкуламі пра паселішчы ў Літве. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:31, 24 лютага 2016 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Чарэмха (гміна)».