Гандль гэта працэс, а "права на торг" -- права на працу гарадскога торгу (рынку). --Максім Л. 07:43, 9 Ліпень 2008 (UTC)

Мяркую, лепей будзе, калі вы скажаце арыгінал гэтага выразу. Yury Tarasievich 08:48, 9 Ліпень 2008 (UTC)
"... А к тому дозволили есмо и сим листом нашим позволяем мещаном нашим Менским, вечными часы, брати на мостех тых, которые на реце Свислочы накладом своим збудовали, мостового з людей купецких от кождого коня по полугрошку, а от людей сельских, которые збожье до торгу на продажу возять, от воза по пенязю одному..." - гэта з прывілея Менску, вечарам дома знайду цытату з фармулёўкай на права мець торг у мястэчку/горадзе, бо тут сэнс троху размыты. --Максім Л. 09:17, 9 Ліпень 2008 (UTC)
Во яшчэ з прывілея Магілёву, тут усё відавочна: "А недельный торг у пятницу на кождый тыждень постановили есмо и постановляем , даючи моц и вольность поменёные годовые и торги недельные тым людем часов описанных мети и отправовати. А всим, якогож колвек стану людем купецким, фурманом, откуль-колвек до того места нашого з якими-ж колвек товары и речми продажные приезжати будуть складать, продавать, заменять, и на тые торги, отдавши цла звыклые, вольно приехати, и з них безпечно отъехати, окром таких людей, которые там приехавши и допустивши ся якого злочинства, такого права и вольности уживати и това-рыства межи людей добрых мети годны не были." альбо "Привилей Глебу Ивановичу Зоновевича, позволене ему в ыйменю его Голубичах в земли Полоцкой место садити, торг и корчмы мети, и на землю пустовскую Шевердину, так позволенt в озере Свечине рыбы ловити вечно." ці яшчэ "Лист [Полоцкому боярину] Остафъю Корсаку, позволенье ему в ыйменью его в Забори местечко садити и торг в день суботный мети." з Метрыцы. Хопіць пане? :) --Максім Л. 09:31, 9 Ліпень 2008 (UTC)
У такім разе, гэта "кірмаш". :) Yury Tarasievich 09:54, 9 Ліпень 2008 (UTC)
Кірмаш гэта ў тагачаснай тэрміналогіі "ярмарок", звычайна ён быў адзін на год, стаяў прыкладна 1-3 тыдні, для вялікіх гарадоў прадугледжвалася 2-4 ярмарка-кірмашы. У тым жа прывілеі Магівёву: "постановили есмо в том месте нашом два ярмарки годовые". Розніць гэтыя два віды гандлёвых сходаў у нашай гістарыяграфіі прынята як кірмашы ("ярмарки") і таргі ("торги"). Дарэчы гандляваць можна было і кожны дзень, але ўжо без ільгот на правоз, мыта і інш., а замежным гандлярам наогул нават ў дні таргоў было цяжка атрымаць прыбытак, яны звычайна на кірмашах гуртом усё збывалі мясцовым перакупшчыкам. --Максім Л. 10:09, 9 Ліпень 2008 (UTC)
Я бы ахвотна пачытаў тую крыніцу, дзе праводзяць такія адрозненні, зараз і сярод гісторыкаў вынаходнікаў хапае... Слоўнікаў не маю пад рукой, але, здаецца, кірмашы маглі быць усялякай перыядычнасці (нядзельныя, гадавыя, сезонныя), а ўсялякія розныя словы для аднаго і таго ж паходзяць, думаю, ад таго ж, ад чаго ў нас звычайна паходзяць такія рэчы -- ад нябыту шырокай моўнай практыкі і, як вынік, няпоўнай унармаванасці (тэрміналогіі). Yury Tarasievich 10:15, 9 Ліпень 2008 (UTC)
Вось напрыклад у А.Цітова[1], В.Насевіча[2], а ў слоўніку ёсць напр. "біржавыя таргі", бо інакш не скажаш. Пра розную перыядычнасць мо і ёсць рацыя, але такая розніца была тады як тэрміналагічна, так і ў плане ільгот пры удзеле, таму мэтазгодна і ў сучаснай гістарыяграфіі прытрымлівацца гэтага. --Максім Л. 10:33, 9 Ліпень 2008 (UTC)
Сапраўды, "тарг · " гэта мн.л. ад "торг" (хоць гэта і тое самае як "гульня" і "выйграць"). Што ж, так здараецца ў натуральных мовах. Але з біржавымі таргамі яшчэ можна неяк прымірыцца, а вось што прымусіла аўтараў сваімі рукамі ўціскаць у лексіку яшчэ і "т · ргі" (ці "т · ргі")?.. ОК, маіх ведаў тут не стае, і гістарычны слоўнік мовы яшчэ не дайшоў да Т :), то больш у пытанне "таргоў" не мяшаюся. Yury Tarasievich 11:15, 9 Ліпень 2008 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Чачэрск».