Размовы:Шкодная праграма

Апошні каментар: 6 гадоў таму, ад удзельніка Вікі-Майстар у тэме Шкоднасны - калька

Шкоднасны - калька правіць

Слова шкоднасны - гэта калькаванне з рускай мовы. Правільна пісаць шкодная праграма. У гласарыі Microsoft ужываецца шкоднае праграмнае забеспячэнне. --Вікі-Майстар (размовы) 01:38, 25 жніўня 2017 (MSK)Адказаць

Вікі-Майстар, калі ласка, дайце спасылку на гэты гласарый. Пакуль лічу, што "шкоднасны" — рус. "вредоносный", а "шкодны" — рус. "вредный", паміж гэтымі паняццямі істотнае адрозненне.--Artsiom91 (размовы) 08:14, 25 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
Artsiom91 Слушная заўвага. Вось тут - Microsoft Terminology Collection, дзе ёсць і беларуская мова. Там ёсць malware, malicious software - шкоднае праграмнае забеспячэнне, antimalware program - абарона ад шкодных праграм і падобнае. Далей, акадэмічны руска-беларускі слоўнік дае пераклады вредоносный - шкодны, шкадлівы. Гэта тэма яшчэ абмяркоўвалася тут. --Вікі-Майстар (размовы) 12:46, 25 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Шкодная праграма».