Размовы:Białoruskie Zeszyty Historyczne

На маю думку, да катэгорыі Беларускія часопісы ўсё ж павінен быць аднесены загаловак з назвай на польскай мове - такая назва на тытульнай старонцы. У ЭГБ, між іншым, - Бялоруске зэшыты гісторычнэ. А на "Камунікаце" - Беларускі гістарычны зборнік. JerzyKundrat 17:29, 5 Снежань 2007 (UTC)

Гэта беларускамоўны раздзел ВП, і ён найперш мусіць спрыяць пошуку інфармацыі на беларускай мове. Я, напрыклад, не бачу, чаму беларускамоўны чытач мусіць мець польскую клавіятуру, або ведаць польскую мову, каб шукаць тут інфармацыю (напр., упісваючы яе ў поле пошуку). Гэта, зрэшты, датычыць і рускай, або англійскай мовы. Аргумент мовы тытульнай старонкі, відавочна, падпадае пад тое ж пярэчанне.
А наконт выбару з двух варыянтаў, то традыцыі тут як такой няма, але варыянт ЭГБ, бадай што, трохі больш паслядоўны, і лепшы за прапанаваны мной (хоць апісальную назву можна было б і перакласці). Yury Tarasievich 17:43, 5 Снежань 2007 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Białoruskie Zeszyty Historyczne».