Калі ласка, прашу звярнуць увагу, што форма на "-аў/-оў" у Р.с. мн.л. 1-га скл. не з'яўляецца граматычнай нормай. Тутэйшы звычай не лічыць гэта памылкай, якая патрабуе абавязковага выпраўлення, калі так напісана адразу. Аднак, памылкай не з'яўляецца і адпаведная рэдукаваная форма словазмянення.

Думаецца, ваш уклад у праект мог бы не абмяжоўвацца ліквідацыяй "русізмаў". Дзякуй за разуменне. Yury Tarasievich 18:17, 6 Кастрычнік 2007 (UTC)

Прашу даць крыніцу Вашага доваду пра норму, бо "-аў/-оў" у Р. склоне мн.л. 1-га скл. дадаюцца дзеля пазьбяганьня шматзначнасьці. Прыклад, моў - гэта і загадны лад дзеяслова мовіць, і Р. склон мн.л. 1-га скл. назоўніка мова.

Дзякуй, што звярнулі ўвагу на допіс. Крыніца — які-колечы акадэмічны або школьны дапаможнік. У маім канкрэтным выпадку — дапаможнік для ВНУ "Сучасная беларуская мова", Мінск, 2006. С.230.
Дарэчы — канчаткі не "дадаюцца каб пазбягаць адназначнасці". Адкуль вы гэта ўзялі? Yury Tarasievich 20:17, 6 Кастрычнік 2007 (UTC)

Падручнік па беларускай мове за 2003 год. На жаль "Сучасная беларуская мова" ў мяне толькі за 2005 год і там падтрымкі Вашаму доваду не знайшоў.

Нічога не разумею. Якому доваду няма падтрымкі? Што канчаткі склонаў такія, а не іншыя? Ці што канчаткі склонаў не дзеля таго, каб змагацца з "неадназначнасьцямі"?
Ваш упор на "2006 год" беспадстаўны, таму што тое самае пра канчаткі надрукавана ў "Беларускай мове" для філфакаў, 1991, у Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6., і ў "Курсе беларускай мовы", 1996.
Таму прабачце, але нешта вы мне расказваеце малаверагоднае. Што за ананімны "падручнік"? Хіба што гэта чыясьці партызаншчына. Праверце верагоднасць сваіх кніжак. Yury Tarasievich 21:01, 6 Кастрычнік 2007 (UTC)
  • Звяртаю вашую ўвагу — паўторна, — што за праўкі, якія будуць уносіць ненарматыў, пагатоў складацца толькі з яго, праца з вашага IP можа быць забароненая. Yury Tarasievich 21:05, 6 Кастрычнік 2007 (UTC)

Рэдукаваная форма словазмянення. Прашу надалей не ўжываць дзьвюхкосьсі, а казаць наўпрост, калі для Вас усё ж важней і зразумець, і быць зразуметым, а ня толькі давесьці сваё бачаньне. Лаянкі не ўжываю, таму Вашыя нават магчымыя забароны ня маюць аніякай падставы.

Вы вельмі творча мяне не разумееце.
Уся наша гутарка тут — пра акадэмічную норму граматыкі, і неадпаведнасць ёй. Такім чынам, "ненарматыў", вядома ж, азначае неадпаведнасць акадэмічнай норме граматыкі.
Двукоссі — законны правапісны і стылістычны сродак. Між іншым, дзеля азначэння цытаты.
А ваша дэкларацыя, што акадэмічна зацверджаны падручнік або дапаможнік можа даваць нейкія агаворкі да рэдукаванай формы склонаў — не вытрымлівае крытыкі. Выпускных дадзеных сваіх крыніц вы таксама не паказваеце.
  • На жаль, я вымушаны паставіць вам блок, бо вы працягваеце сваё. А наогул, ёсць праект, дзе прынцыпова не звяртаюць увагі на акадэмічныя правілы граматыкі і прыдумваюць тэрміны самастойна ад слоўнікаў — be-x-old. Магчыма, там вашыя намаганні былі б больш дарэчы? Yury Tarasievich 22:08, 6 Кастрычнік 2007 (UTC)

Гэта старонка размоў з ананімным удзельнікам, які або не стварыў уліковага запісу, або не карыстаецца ім. Таму для яго/яе ідэнтыфікацыі мы карыстаемся лічбавым IP-адрасам. Такі IP-адрас могуць дзяліць паміж сабою некалькі асоб. Калі вы ананімны ўдзельнік і лічыце, што атрымліваеце паведамленні адрасаваныя не вам, калі ласка, стварыце ўліковы запіс або ўвайдзіце ў сістэму, каб вас болей не блыталі з іншымі ананімнымі ўдзельнікамі.