Вітанкі правіць

 

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены. (Залагінься на гэтым сайце таксама пад сваім карыстальнікам.)

Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць "падаванам" у Вікіпедыі і не чакаць маіх тлумачэнняў, як дадаваць інфармацыю.

На наступнай сустрэчы мы будзем абіраць артыкулы, якія можна і варта дапоўніць.

П.С. Не забуць дадаць на сваю старонку пару сказаў пра сабе.--Svetit (размовы) 21:32, 17 кастрычніка 2016 (MSK)Адказаць

Заданне правіць

Вітаю!

Нагадваю заданне: неабходна дадаць 2 абзацы тэксту (са спасылкамі і крыніцамі інфармацыі) па любой з тэмаў атамнай фізікі.

Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні - пытай.

П.С. Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены. --Svetit (размовы) 22:36, 13 лістапада 2016 (+03)Адказаць

Пераклад назваў і імён аўтараў выданняў правіць

Шаноўны Alexpres, калі ласка, звярніце ўвагу на тое, што назвы выданняў і імёны аўтараў не перакладаюцца, а пішуцца на той мове, на якой зроблена выданне. Такім чынам, калі кніга напісана па-руску (па-англійску, па-французску) яе назва і імёны аўтараў павінны быць на рускай (англійскай, французскай) мове. Калі ласка, выпраўце гэта ў створаным Вамі артыкуле Ураўненні Гамільтана. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:11, 17 лістапада 2016 (+03)Адказаць

Машынны пераклад правіць

І калі ласка, давядзіце да ладу тэкст артыкула Ураўненні Гамільтана, бо чытаць і тым больш зразумець яго ў некаторых месцах амаль немагчыма. Калі артыкул не будзе дапрацаваны, яго прыйдзецца выдаліць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:15, 17 лістапада 2016 (+03)Адказаць

На жаль, рэакцыі з Вашага боку ніякай няма. Ваш артыкул я перанёс Вам у асабістую прастору: Удзельнік:Alexpres/Ураўненні Гамільтана. Калі Вы яго дапрацуеце да прымальнага стану, артыкул можна будзе стварыць ізноў у асноўнай прасторы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:30, 10 снежня 2016 (+03)Адказаць

Таксама заўвагі правіць

Ілля, вітаю!

Глядзі артыкул, што ты дадаў "Ураўненні Гамільтана". Каб ён быў добры, яго трэба дапрацаваць.

Табе не толькі я, а яшчэ вось удзельнік Дзяніс Тутэйшы піша, што варта назвы крыніцаў пакінуць як ёсць (не перакладаць на бел. мову), таксама выправі памылкі ў арфаграфіі. Ёсць такі рэсурс для праверкі правапісу - добрапіс.інфо. Паспрабуй ім скарыстацца.

Зрабі тэкст зразумелым. Інакш, калі яго выдаляць, табе прыдзецца дадаваць новы тэкст. (Не зацягвай!)

Ты можаш прапанаваць камусьці з тваіх калег дапамагчы табе, і тады я залічу іх дапамогу да іх задання.

П.С. А таксама дадай на старонку пра сабе - хаця б сказ пра сабе самога. --Svetit (размовы) 19:11, 21 лістапада 2016 (+03)Адказаць


Вікі-Летнік 2017 правіць

Вітаю, Alexpres

Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!

Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.

Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)

Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).

--Svetit (размовы) 23:04, 23 мая 2017 (+03)Адказаць