Назвы файлаў правіць

Вітаю, Дыяна. Калі ласка, давайце больш акрэсленыя і ўсім зразумелыя назвы файлам, якія загружаеце. Напрыклад, назва "Вёска" зусім нічога не кажа, бо вёсак у Беларусі тысячы, а ў свеце то і мільёны. Тое ж з "Пачатак", "Крама", "Прырода", дзе яны, хто гэта апроч Вас будзе ведаць? Або "Раней-кантора і аддзяленне банка", прынамсі, трэба было б напісаць ў назве не толькі што гэта, але і дзе яно знаходзіцца. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 11:06, 2 лістапада 2016 (+03)Адказаць

Літара Ё правіць

Прывітанне, Дыяна. Калі ласка, звярніце ўвагу, што літара Ё ў бел. мове абазначаецца абавязкова (у адрозненне ад рускай мовы, дзе арфаграфія дапускае замену Ё на Е). Гэта азначае, што напісанні "вЕска" і "пасЕлак" памылковыя, трэба пісаць "вёска" і "пасёлак". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:29, 14 лютага 2017 (+03)Адказаць

Арфаграфія; памылкі друку правіць

Вітаю, Дыяна. Калі ласка, уважлівей стаўцеся да арфаграфіі і памылак друку ў сваіх тэкстах. Напэўна, Вы заўважылі, што за Вамі тэксты "дапрацоўваюцца", але ў ідэале такія дапрацоўкі мусяць быць мінімальнымі, то-бок Вы павінны пісаць якасна. Вось паглядзіце, якія і колькі паправак за Вамі было зроблена ў апошнім Вашым тэксце. Падумайце, на якую адзнаку Вы можаце ацаніць гэтую сваю працу. Спадзяюся на Ваша разуменне. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 11:32, 6 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Вітаю, Дыяна. Адчуванне, што Вы пачалі проста шкодзіць. Не дублюйце інфармацыю у артыкуле, не трэба адно і тое пісаць тры-чатыры разы, чытайце свой жа артыкул перад тым як дадаць у яго нешта. Сачыце за арфаграфія, ды прынамсі за памылкамі друку і тыпаграфікай! Стаміўся ўжо Вас прасіць. Вікіпедыя -- не сметніца, буду лічыць такія Вашы праўкі за вандалізм і ўрэшце заблакірую. Вучыцеся рабіць нармальныя тэксты і правярайце за сабою, каб не абы што атрымлівалася. --Максім Л. (размовы) 11:56, 21 красавіка 2017 (+03)Адказаць