Вітанкі

правіць
 

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Заданне:

правіць
  1. Дадай на сваю старонку інфармацыю пра сабе, бо Вікіпедыя - гэта супольнасць, а калі ты праходзіш у любую супольнасць, ты знаёмішся з людзьмі.
  2. Неабходна дадаць 3 абзацы тэксту па любой з тэмаў механіцы
    • са спасылкамі (чырвонымі і сінімі)
    • і крыніцамі інфармацыі, аформленымі як зноскі. (! Крыніцы інфармацыі - не перакладаюцца на бел. мову, а бяруцца як ёсць, на той мове, на якой напісаны.)
  3. Праверыць выкананне задання аднаго са сваіх аднагрупнікаў (крыху пазней у каментары напішу табе - хто гэта будзе). Аналагічна вікі-рэдактары правяраюць адзін аднаго ў Вікіпедыі:
    • табе трэба будзе ацаніць яго(яе) заданне па першых 2-х пунктах. І пракаментаваць на яго(яе) старонцы размоваў.
    • (табе трэба будзе навучыцца падпісваць свае каментары. Падпісванне робіцца нажаціем кнопкі з алоўкам у панэлі рэлагавання, ці ўстаўкай сімвалаў --~~~~)
  4. Запоўніць анкету адваротнай сувязі.

Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні - пытай (можаш пісаць пытанні пад гэтай тэмай, тэгіраваць мяне (Svetit), ці пісаць пытанні на маёй старонцы размоваў (Размовы з удзельнікам:Svetit)).

Карысныя спасылкі:

правіць
  • Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць "падаванам" у Вікіпедыі, а не проста юзерам.
  • Рэсурс для праверкі правапісу Добрапіс. Перад тым, як дадаць тэкст у Вікіпедыю, варта праверыць яго на памылкі.
    • Калі дадаеш тэкст на беларускай мове, абавязкова ўсталюй беларускую раскладку клавіятуры, таму што текст з англіскімі "і" не будзе знаходзіцца пры пошуку.
  • Таксама ты можаш прыйсці на адну з нефармальных Вікі-сустрэчаў, пазнаёміцца з іншымі вікі-рэдактарамі, запытаць дапамогі, і, магчыма, прама на сустрэчы зрабіць гэтае заданне.

--Svetit (размовы) 13:33, 31 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць

Заўвагі па заданню

правіць

Вітаю, Drabuhevi4.

Што ты зрабіў:

  • дадаў дастаткова тэксту,
  • запоўніў анкету
  • дадаў крыніцы інфармацыі

Што трэба дарабіць:

  • Праверыць арфаграфію. У Беларускай мове няма рускіх прозвішч. Не перакладаюцца - толькі крыніцы інфармацыі, а ўсе, што у артыкуле - вядома, перакладаецца. Цябе выпраўляў іншы удзельнік Artificial123, і выпраўляў правільна. Чаму ты выправіў наадварот? Удзельнікі Вікіпедыі робяць толькі лепш, яны ў 100 разоў больш часу тут праводзяць і ведаюць правілы. Калі штосці незразумела ў заданні - пытай.

Выправі ўсе прозвішчы, прыбяры рускія "і", зрабі спасылкі на беларускую Вікіпедыю "Михайловым, Найквистом, Гурвицем, [[Вышнеградский, Иван Алексеевич|Вышнеградским] і інш. матэматыкамі."

  • Ты спрабаваў дадаць сінія і чырвоныя спасылкі. Праблема часткова вышэй. Спасылкі ў Беларускай Вікіпедыі вядуць толькі на яе. Яны не могуць весці на рускую, і іншыя мовы. Калі ласка, папраў артыкул так, як табе змяняў яго Artificial123.
  • Напішы на старонцы пра сябе.
  • Аформіць крыніцы інфармацыі не як спіс, а як Зноскі. (Прыклад можаш глянуць у артыкуле Дынаміка)

--Svetit (размовы) 11:09, 12 снежня 2017 (MSK)Адказаць


Заўвагі па заданню 2

правіць

Вітаю, Drabuhevi4.

Па арфаграфіі ты пастараўся дарабіць.. Але там засталіся рускія "і" дзе-нідзе.

Засталося аформіць крыніцы інфармацыі не як спіс, а як Зноскі. (Прыклад можаш глянуць у артыкуле Дынаміка)

--Svetit (размовы) 00:13, 14 снежня 2017 (MSK)Адказаць