Літара Ў правіць

Вітаю. Вялікая літара Ў у беларускім правапісе практычна не ўжываецца. Па-другое, у гэтых назвах артыкулаў "МУ" лішняе, апісанне аб'екта можна падаць цалкам у артыкуле. Максім Л. (размовы) 13:28, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць

І, напэўна, слова "пасяленне" не тое, што трэба ўжываць для гэтых утварэнняў. Гл. Сельскае паселішча (Расія). Агулам, перад спробай нешта масава заліць, варта б было прайсціця пошукам па праекце, паглядзець узоры, ужытую ўжо лексіку і іншае. Максім Л. (размовы) 13:36, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць
Напрыклад, у слове "Актябрьскае" адразу дзве грубыя памылкі, якія сведчаць, што ў стваральніка няма базавых ведаў беларускай мовы. Таму, калі ласка, устрымайцеся ад масавай заліўкі чагосьці, прынамсі так адразу і цяпер. Максім Л. (размовы) 13:42, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць
Таксама ў створаных артыкулах няма бацькоўскіх катэгорый, а яны мусяць быць. У арыгіналах назваў няма націску, такім чынам немагчыма запэўніцца ў слушным беларускім правапісе і ўжо ёсць у ім відавочныя памылкі. Карацей, трэба лепей падрыхтаваць матэрыял для заліўкі і афармленне заліванага. Максім Л. (размовы) 13:54, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць
Добры дзень! Вялікі дзякуй за дапамогу! Я разумею, што зрабіў зашмат памылак. Прызнаю і паспрабую выправіць усё, што ўжо нарабіў і ў будучыні падыходзіць да справы адказнейшы. Istvanlonk (размовы) 14:16, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць